Чемпионат Беларуси по футболу. ФК «ДЮСШ-Орша»–ФСК «Поставы» – 1:0

Спорт и туризм

Барацьба была нялёгкай

ФК «ДЮСШ-Орша»–ФСК «Паставы» – 1:0

У першым тайме амаль да перапынку назіралася роўная барацьба. Каманды па чарзе наносілі адна адной удары. Але, на жаль, наш апорны паўабаронца Ігар Павініч атрымаў траўму, і яго прыйшлося замяніць.

У другой палове сустрэчы каманды ў асноўным змагаліся за гульнявую ініцыятыву ў цэнтральнай зоне. Прабіцца на ўдарную пазіцыю доўга нікому не ўдавалася. Пасля гадзіны барацьбы першымі бліжэй да поспеху аказаліся пастаўчане. Іх абаронца Павел Пучынскі моцна прабіў здалёк, але мяч праляцеў побач са стойкай варот. У завяршэнне тайма на такі нечаканы ўдар рашыўся яго аршанскі калега па амплуа Віталь Данілкаў — і адкрыў лік (1:0).

Праход саперніка спыняе цэнтральны абаронца пастаўчан Дзмітрый Рогач (справа)

На выездзе згулялі Чашун, Гарнадуд, Голубеў, Рогач, Пучынскі (Давідоўскі), Касенка, Каралёнак, Павініч (М. Якаўлеў), Вілейта (к), Ясюковіч, Чалей.

У чацвёртым туры наш наступны сапернік — ФК «Полацк-2019» — дома зноў прайграў з лікам 3:5 камандзе Міёр. Аднаасобны лідар — віцебскі «Велес» — дабіўся на сваім полі чарговай разгромнай перамогі (6:1) над ФК «Сянно». Іншыя паядынкі завяршыліся прадказальна: «Гарадскія львы» (Гарадок)—«Ніва» (Талачын) — 5:1, ФК «Лепель»—«Газавік» (Віцебск) — 0:2.

У актыве пастаўчан засталося 6 ачкоў, аднак па горшай розніцы мячоў яны апусціліся ў турнірнай табліцы на 5-е прамежкавае месца. І цяпер 12 чэрвеня згуляюць дома з палачанамі, а затым — на выезде ў Міёрах.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.