Кто приедет на ХХХІІ Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»?

Главное Культура

«Чабарок» (Гродзенская вобласць)

Народны ансамбль народнай музыкі і песні «Чабарок» Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу створаны ў 1987 го­дзе. Яго рэпертуар складаецца ў асноўным з беларускіх народных песень і танцаў. «Чабарок» вядзе актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць, на працягу якой служыць справе захавання беларускай народнай культуры і прапагандуе найбагацейшую музычную спадчыну нашых продкаў, чым і заваёўвае любоў і ўдзячнасць слухачоў.

Кіраўнік калектыву — Леанід Журко — высока­прафесійны баяніст, які робіць уласныя апрацоўкі беларускіх народных песень і танцаў.

«Аношкаўскія музыкі» (Мінская вобласць)

Узорны ансамбль гарманістаў «Аношкаўскія музыкі» Аношкаўскай ДШМ. Кіраўнік калектыву — Аляксей Андросік.

Творчы шлях ансамбля пачаўся ў 1997 годзе. Ён удзельнік шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Пабывалі з канцэртамі ў Германіі, Літве і Польшчы.

Ансамбль прапагандуе беларускую народную творчасць. Яго рэпертуар пастаянна ўзбагачаецца і пашыраецца рознымі па характары творамі. Нумары «Аношкаўскіх музыкаў» арыгінальна дапаўняюцца цікавымі традыцыйнымі і нетрадыцыйнымі спадручнымі матэрыяламі, музычнымі інструментамі нашых продкаў. Выступленні юных музыкантаў заўсёды цёпла сустракаюць на ўсіх канцэртных пляцоўках.

«Першацвет» (г. Мінск)

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь цымбальны аркестр «Першацвет» сярэдняй школы №13 г. Мінска створаны ў 1994 годзе з выпускнікоў узорнага цымбальнага аркестра «Першацвет» і выкладчыкаў школы. Кіраўнік калектыву — Віктар Тульвінскі.

Арыгінальны рэпертуар, дасканаласць гучання, смелыя наватарскія ідэі прыцягваюць гледачоў на шматлікіх канцэртах, конкурсах і фестывалях. Музыканты гастралявалі ў Францыі, Германіі, Польшчы. З’яўляюцца лаўрэатамі музычнага конкурсу ў Маскве.

«Московия» (Расія, г. Пушкіна)

Ансамбль рускай песні «Московия» — адзін з вядучых творчых калектываў г. Пушкіна Маскоўскай вобласці. Створаны ў 1984 годзе на базе Пушкінскага раённага Дома культуры. З 1986-га ганарова нясе званне «Народны калектыў», пацвярджаючы яго актыўнай канцэртнай дзейнасцю і высокім выканальніцкім майстэрствам.

Кіраўнік — Марына Серыкава. У рэпертуары ансамбля — рускія народныя, фальклорныя і аўтарскія песні: карагодныя, масленічныя, вясельныя, патрыятычныя, лірычныя і жартоўныя.

Увесь час калектыў знаходзіцца ў творчым пошуку і радуе свайго гледача.

«Алатырь» (Расія, г. Смаленск)

Ансамбль «Алатырь» Смаленскага абласнога цэнтра народнай творчасці — малады прафесійны калектыў. Вядзе актыўную канцэртную і гастрольную дзейнасць, пакараючы гледачоў многіх гарадоў Расіі. Лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў. Прымае актыўны ўдзел у разнастайных праектах і фестывалях не толькі ў Расіі, але і за мяжой. Кіраўнік — Сяргей Сайменаў.

У рэпертуары — народныя, класічныя і сучасныя кампазіцыі: лезгінка, танга, джаз і віртуозныя творы. Любоў гледачоў ансамбль заваяваў дзякуючы максімальна эмацыянальнаму, адкрытаму і шчыраму выкананню. Абыякавым не застаецца ніводны глядач.

Вакальны калектыў «Integration» (КНР)

На працягу чатырох гадоў існавання вакальнага калектыву «Integration» у яго склад уваходзілі студэнты і магістранты з Кітая, якія вучацца на спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія». У рэпертуар «Integration» уключаны музычныя творы на кітайскай, рускай і англійскай мовах. Салісты калектыву — сталыя ўдзельнікі праектаў, якія праводзяцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава і горадзе Віцебску, а таксама мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».  Кіраўнік калектыву — Вольга Жукава.

Айгул Сапаргулыева (Туркменістан)

Айгул з’яўляецца студэнткай ІІІ курса Віцебскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і набывае спецыяльнасць «Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)». Галоўным захапленнем у сваім жыцці лічыць музыку. У Туркменістане Айгул скончыла музычную школу, дзе асвоіла ігру на традыцыйным шчыпковым музычным інструменце — дутары. З’яўляючыся студэнткай, Айгул не пакідае заняткаў на інструменце, сістэматычна практыкуецца і актыўна ўдзельнічае ва ўніверсітэцкіх мерапрыемствах.

«Журавiнка» (Латвія, г. Вентспілс)

Ансамбль беларускай песні «Журавінка» Вентспілскага гарадскога Цэнтра культуры адлік сваёй творчай дзейнасці пачаў у 2002 годзе. Нязменны мастацкі кіраўнік калектыву — Анжаліка Зрай­чанка.

«Журавінка» захоўвае і папулярызуе народныя песенныя традыцыі беларусаў, знаёмячы з імі жыхароў Латвіі. Ансамбль з’яўляецца пастаянным ­удзельнікам разнастайных міжнародных конкурсаў і фестываляў, выступаў з канцэртамі ў шматлікіх гарадах Беларусі.

«Крыніца» (г. Магілёў)

Аматарскі калектыў мас­тацкай творчасцi народны ансамбль народных iнструментаў «Крынiца» Магiлеўскай ДШМ №5 сваёй творчасцю радуе аматараў з 2000 года. Кiраўнiк ансамбля — Таццяна Пакрава.

У рэпертуары калектыву — iнструментальныя творы беларускiх, рускiх i iншых кампазiтараў, беларускiя i рускiя песнi.

Ансамбль «Крынiца» пастаянна выступае на гарадскiх канцэртных мерапрыемствах, гастралюе па Беларусі. Ён удзельнік разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і свят.

«Своя Игра» (Віцебская вобласць)

Народны інструментальны ансамбль «Своя Игра» Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа створаны ў 2016 годзе. Ідэйны натхняльнік і кіраўнік калектыву — Леанід Маліноўскі.

Рэпертуар ансамбля гарманічна спалучае ў сабе рускую і замежную класічную музыку, рускія рамансы, арыгінальныя аркестравыя п’есы, народную музыку многіх краін свету, каверы папулярных песень. Дыяпазон жанраў музыкі, якую ён выконвае, шырокі. У праграме калектыву ёсць творы для домры, балалайкі, баяна, фартэпіяна і нават кантрабаса.

«Фэст» (Брэсцкая вобласць)

Народны гурт вандроўных музыкаў «Фэст» Баранавіцкага гарадскога Дома культуры сваю творчую біяграфію адлічвае з 1992 года. У 1994-м калектыву прысвоена званне «Народны непрафесійны (аматарскі) калектыў».

Самабытны гурт з народнай манерай выканання і ігрой на народных музычных інструментах з’яўляецца адным з самых каларытных і цікавых у Брэсцкай вобласці. Яго задача — адраджэнне старажытных беларускіх традыцый, папулярызацыя народных песень, музыкі і гумару.

Рэпертуар калектыву разнастайны і непаўторны. Акрамя твораў беларускіх аўтараў, выконвае музыку і песні іншых народаў. Адметнай рысай гурта з’яўляюцца ўласныя творы кіраўніка калектыву Міхаіла Скрундзя.

«Фэст» — жаданы госць на канцэртных пляцоўках краін замежжа.

«Вязанка» (Магілёўская вобласць)

Народны ансамбль народнай песні «Вязанка» Вяззеўскага сельскага Дома культуры створаны ў 1986 годзе. Кіраўнік калектыву — Забаўская Ірына.

Званне «народны» атрымаў у 2000 го­дзе. Галоўны напрамак дзейнасці — захаванне мясцовай традыцыйнай культуры. Удзельнікамі ансамбля падрыхтаваны канцэртныя праграмы, тэатралізаваныя прадстаўленні, абрады на аснове аўтэнтычных узораў фальклору рэгіёна.  Аснова рэпертуару — беларускія народныя песні, якія выконваюцца многагалосна ў суправаджэнні народных інструментаў (дуда, гармонік, дудка, цымбалы, скрыпка, барабан) і без суправаджэння.

Лі Цінбо (Кітай)

Інструмент — сона.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.