С днём молодёжи!

Общество

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі!

Быць маладым — значыць быць актыўным, адкрытым для ўсяго новага, імкнуцца да ведаў, не баяцца цяжкасцей і знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку. Менавіта моладзь — самая прагрэсіўная частка беларускага грамадства, яго найважнейшы культурны, інтэлектуальны і прафесійны рэзерв.

Моладзь Пастаўшчыны сваімі добрымі справамі і дасягненнямі ўносіць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае і духоўнае развіццё раёна. Мы ганарымся таленавітымі, працавітымі маладымі людзьмі, якія рэалізуюць новыя ініцыятывы, годна прадстаўляюць родны раён на прэстыжных конкурсах, фестывалях, форумах. Сёння запатрабаваныя вашы кампетэнтнасць, мабільнасць, здольнасць прымаць канструктыўныя і крэатыўныя рашэнні.

Шчыра жадаем вам прымножыць усё станоўчае, што створана ў краіне раней, увасобіць у жыццё свае ідэі, быць заўжды энергічнымі і ўпэўненымі ва ўласных сілах. Здароўя, аптымізму, любові, шчасця! У вас усё атрымаецца!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.