В Поставском ТЦСОН стартовал конкурс «Лучший социальный работник»

Общество

Прэтэндэнтак – 13

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стартаваў конкурс «Найлепшы сацыяльны работнік». На гэта званне прэтэндуюць 13 прадстаўнікоў сацыяльнай сферы.

Конкурс складаецца з чатырох этапаў. На першым, прысвечаным Году гістарычнай памяці, канкурсанткі прэзентавалі свой «Радавод». Падчас другога этапа — «Прафесійнае тэсціраванне» — трэба будзе за пэўны час адказаць на пытанні тэстаў па раздзелах нарматыўна-прававой базы Рэспублікі Беларусь у сферы сацыяльнага абслугоўвання, правілах аховы працы і тэхнікі бяспекі, гісторыі Беларусі і роднага краю. На трэцім — у 10-хвілінным відэароліку «Мой рабочы дзень» адлюстраваць выкананне службовых абавязкаў. На чацвёртым — у аўтарскай праграме «Калі б я быў дырэктарам ТЦСАН» прапанаваць сваё бачанне развіцця ўстановы.

— Мэта конкурсу — павысіць прэстыж прафесіі сацыяльнага работніка, — адзначыла дырэктар ТЦСАН Марыя Ракоўская. — У нашай сістэме працуюць чулыя людзі. Яны шчыра адклікаюцца на чужыя праблемы і дапамагаюць іх вырашаць. А яшчэ нашы работнікі творчыя, крэатыўныя. Першы этап конкурсу гэта пацвердзіў. Па суме набраных балаў лідзіруе спецыяліст па сацыяльнай рабоце Наталля Койра.

Анна Анишкевич



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.