Посмотрите, как преображается сквер на центральной площади аг. Новоселки

Важное Общество

Яркі астравок дзяцінства

Горка для дзяцей малодшага ўзросту, арэлі на брусах, карусель і іншыя прыстасаванні для гульні дзяцей у гэтыя дні манціруюцца і ў скверы на цэнтральнай плошчы аграгарадка Навасёлкі. Устанаўліваюцца прыгожыя лавачкі для адпачынку мам з немаўлятамі і людзей старэйшага пакалення.

Абсталяванне для дзіцячай пляцоўкі набыта за сродкі ААТ «Навасёлкі-Лучай» пры спонсарскай падтрымцы райвыканкама. Абуладкаваннем займаюцца работнікі сельгаспрадпрыемства Мар’ян Кісель і Юрый Качан пад кіраўніцтвам Міхаіла Дайлідзёнка. А школьнікам і дашкалятам не церпіцца апрабаваць новыя аб’екты.

— Кіраўніцтва гаспадаркі робіць усё магчымае, каб маладыя спецыялісты, атрымаўшы адукацыю, вярталіся да нас працаваць, — гаварыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Навасёлкі-Лучай» Славамір Шапель. — Мы стараемся прывабліваць іх не толькі добрай заработнай платай, перспектывамі кар’ернага росту, камфортнымі бытавымі ўмовамі, але і годнымі ўмовамі для выхавання дзяцей. Каля мясцовай школы абсталявана спартыўная пляцоўка. Спадзяюся, што папулярным месцам адпачынку стане і гэты астравок дзяцінства.

Анна Анішкевіч
Фота Людмілы Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.