Работники РДК привлекают детей и подростков к активному образу жизни и творческой деятельности

Культура

Настрой – лета

Як праходзяць летнія канікулы ў дзяцей? Адны адпачываюць у бабуль і дзядуляў у вёсках, другія — у аздараўленчых лагерах, трэція ходзяць у паходы з сябрамі, а некаторыя не выпускаюць з рук мабільных тэлефонаў. Работнікі раённага Дома культуры распрацавалі план мерапрыемстваў, з дапамогай якіх імкнуцца прыцягнуць дзяцей і падлеткаў да актыўнага ладу жыцця, творчай дзейнасці.

«Настрой — лета» — так называлася спартыўна-гульнёвая праграма, што ладзілася ў сераду на пляцоўцы каля СШ №4. На яе сабраліся вучні як малодшых класаў, так і старшакласнікі. Сцэнарый быў вельмі цікавым. Прысутных забаўлялі вядучая Алена Слядзеўская і яе сябры: Міньён, клоўны Клёпа і Ірыска. Удзельнікі, падзяліўшыся на дзве каманды, праяўлялі актыўнасць у конкурсах і віктарынах, а за кемлівасць і эрудыцыю атрымлівалі смайлікі. Аніматары забаўлялі прысутных гульнямі, танцавальнымі размінкамі. А на завяршэнне ўручылі салодкія прызы.

З мэтай прапаганды занятку спортам свята прадоўжылася на школьнай спартыўнай пляцоўцы. Работнікі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прапанавалі дзецям чатыры эстафеты. ­Удзельнікі спаборнічалі ў вя­дзенні футбольнага мяча, перадачы эстафетнай палачкі і іншых. Кожнае заданне выклікала шквал эмоцый.

У пятніцу пляцоўкай актыўнага адпачынку стаў стадыён фізкультурна-аздараўленчага комплексу, дзе праходзіла інтэрактыўная гульня «Будзь здароў!».

На наступным тыдні работнікі раённага Дома культуры будуць ладзіць забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей мікрараёна 6 гарадка. Так, 3 жніўня ў 11.00 запрашаюць на пляцоўку каля СШ №3 на пазнавальную праграму «Бяспечныя канікулы». 5 жніўня ў 11.00, а 8-га ў 14.00 — на пляцоўку каля раённага Дома культуры ў 5 гарадку на гульнёвыя праграмы «Не твае сястрычкі шкодныя звычкі» і «А ў нас у двары».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.