В школу — вместе! Благотворительная акция стартовала в Поставском районе

Общество

У школу – разам!

Так называецца дабрачынная акцыя па аказанні дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, арганізаваная Віцебскім абласным аддзяленнем рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд».

Акцыя стартавала 1 ліпеня і прадоўжыцца па 30 верасня. Пры­няць у ёй удзел могуць калектывы прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны, проста грамадзяне, якія жадаюць дапамагчы сабрацца ў школу дзецям са шматдзетных, няпоўных, замяшчальных сем’яў, інвалідам, хлопчыкам і дзяўчынкам, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для гэтага неабходна пералічыць грошы адным з названых ніжэй спосабаў, і за іх будуць набыты школьнае і спартыўнае адзенне і абутак, рукзакі, мэбля для выканання ўрокаў і іншае.

Спосабы ўнясення грашовых сродкаў

Для юрыдычных асоб: разліковы рахунак BY77BLBB 3015 0300 2020 0300 1003, дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, код банка BLBBBY2X. УНП 300202003. Прызначэнне плацяжу — Акцыя «У школу — разам!» (указаць назву арганізацыі).

Для фізічных асоб (пералічэнне наяўных грашовых сродкаў без камісіі банка): дабрачынны рахунак BY41BLBB 3135 0300 2020 0300 1001, дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, код банка BLBBBY2X. УНП 300202003. Прызначэнне плацяжу — Акцыя «У школу — разам!» (указаць прозвішча, імя і імя па бацьку і адрас).

АРІП: Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні — Дапамога дзецям, дарослым — Беларускі дзіцячы фонд — Віцебскае аддзяленне — Ахвяраванне (у полі «Прозвішча, імя і імя па бацьку адпраўніка» напісаць «Школа» і прозвішча, імя і імя па бацьку адпраўніка або кароткую назву ўстановы).

iPay добраахвотнае ахвяраванне з баланса мабільнага тэлефона: адправіць на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) віду: 1616 — прабел — Школа (у полі «Прозвішча, імя і імя па бацьку адпраўніка») — прабел — сума.

Адсканіраваць QR-код з дапамогай камеры мабільнага тэлефона. Для пералічэння сродкаў выкарыстоўваецца сэрвіс «Хуткія грошы».

Унясенне грашовых сродкаў па плацежнай спасылцы. Спасылку можна скапіраваць на галоўнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook і распаўсюдзіць па электроннай пошце ці з дапамогай паведамлення ў любым месенджары.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.