Чемпионат Беларуси по футболу. ФК «Полоцк-2019»–ФСК «Поставы» – 3:3

Спорт и туризм

Пара рашаючых сустрэч

ФК «Полацк-2019»–ФСК «Паставы» – 3:3

Гэта сустрэча для нашых футбалістаў была няпростай: акрамя таго, што гулялі ў невыносную спёку, з-за розных абставін адсутнічалі асноўны варатар і 5 вопытных ігракоў.

Матч пачаўся пад дыктоўку саперніка. Правёўшы два мячы, палачане імкнуліся перавесці барацьбу ў спакойны рэжым. Але пастаўчане не здаваліся. Асабліва праявіў сябе 18-гадовы цэнтральны абаронца Дзмітрый Рогач. Ён не толькі на­дзейна гуляў на сваёй пазіцыі, але і далучаўся да атакуючых дзеянняў таварышаў. У адным з эпізодаў нашы атрымалі права на штрафны ўдар, і Дзмітрый моцным ударам з адлегласці 20 метраў у абыход сценкі скараціў розніцу ў ліку — 1:2. На перапынак нашы пайшлі з прыўзнятым настроем: на 45-й хвіліне ў штрафной саперніка ўмела скарыстаўся памылкай апекуна апорны паўабаронца Кірыл Каралёнак — 2:2.

У другім тайме становішча нашай каманды ўскладнілася, бо атрымаў траўму правы абаронца Мікіта Зелянкевіч, і яго прыйшлося замя­ніць. Абедзве каманды не задавальняў нічыйны вынік, але нікому з іх доўга не ўдавалася вызначыцца. За 10 хвілін да фінальнага свістка наперад выйшлі палачане. Нашы зарабілі вуглавы ўдар. Падчас стандарту мяч за межамі штрафной падхапіў Дзмітрый Рогач і на 93-й хвіліне трапным ударам здалёк у верхні вугал варот устанавіў канчатковы лік на табло — 3:3.

Станоўчага выніку на выездзе дабіліся Маршын, М. Зелянкевіч (Пурлан), Рогач, Звяруга (Цыунель), Касенка, Якаўлеў, Каралёнак, Давідоўскі, Кабяк, Павініч, Вілейта (к). Наш наступны сапернік — ФК «Міёры» — на выездзе з лікам 0:2 прайграў у Гарадку і выбыў з тройкі лідараў. Барацьба за «золата» абвастрылася, бо віцебскі «Велес» саступіў (0:1) «Газавіку». Яшчэ два матчы завяршыліся так: ФК «Лепель»—«Ніва» (Талачын) — 5:0, ФК «Сянно»—ФК «ДЮСШ-Орша» — 2:3.

За 4 туры за заканчэння папярэдняга раўнда турнірная табліца выглядае так: 1-е месца — «Велес-2020» (36 ачкоў), 2-е — «Газавік» (35), 3-е — «Гарадскія львы» (29), 4-е — ФК «Міёры» (29), 5-е — ФК «ДЮСШ-Орша» (18), 6-е — ФСК «Паставы» (16), 7-е — «Полацк-2019» (14), 8-е — ФК «Лепель» (13), 9-е — ФК «Сянно» (5), 10-е — «Ніва» (4).

4 верасня пастаўчане дома згуляюць з міёрцамі, а затым на выездзе — у Гарадку і Сянно.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.