Команда ЖКХ Поставского района 2-й год подряд победила в областном конкурсе профмастерства

Важное Общество

Расквецілі Глыбокае

Другі год запар каманда УП ЖКГ Пастаўскага раёна перамагла ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства па прафесіі рабочы зялёнага будаўніцтва. Сёлета ён меў назву «Кветкі Віцебшчыны» і праходзіў пад дэвізам «Квітней, Беларусь!» у Глыбокім.

Як і летась, Пастаўшчыну на ім прадстаўлялі рабочы зялёнага будаўніцтва Яўгеній Шчарбатых, кветкаводы Вольга Гайдукевіч і Марына Кароль.

70% кампазіцыі клумбы павінны былі складаць кветкі, астатнюю  — дэкор, — расказвалі камунальнікі. — Дызайн клумбы распрацавалі самі. Яе цэнтр упрыгожыла звітая з галля буслянка з дзвюма дарослымі птушкамі і трыма птушанятамі. Крылатых сімвалаў нашай краіны зрабілі з пенапласту і мантажнай пены, дзюбы — з палачак для ежы, пафарбавалі. Ад буслянкі, нібы ад асяродка кветкі, разыходзяцца восем пялёсткаў, якія мы выклалі з рознакаляровых бягоній. Перамозе вельмі ўзрадаваліся, бо не чакалі, што нам яе прысудзяць другі раз запар.

Каманда нашага раёна ўзнагароджана дыпломам і падарункамі ад арганізатараў конкурсу — галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама і абкама Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Ацаніць кветкавую кампазіцыю, створаную пастаўскімі камунальнікамі, сёння змогуць і ўсе ўдзельнікі абласнога свята «Дажынкі», якое праходзіць у Глыбокім.

Вераніка Філановіч
Фота даслана УП ЖКГ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.