Комбайнер Руслан Чернявский и водитель Юрий Квач — тысячники ОАО «Знамя Победы-агро»

Сельское хозяйство

Класная прывычка!

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч прывёз дыпломы і грашовыя прэміі двум тысячнікам з ААТ «Сцяг Перамогі-агра» — камбайнеру Руслану Чарняўскаму і вадзіцелю Юрыю Квачу. Інспектар па кадрах сельгаспрадпрыемства Таццяна Чарняўская падчас уручэння перадавікам узнагарод дадала, што ім належаць яшчэ і прэміі ад гаспадаркі. А я задала пераможцам спаборніцтва самае банальнае пытанне: «Ці прыемна было атрымаць дыплом ды прэмію?» Але пачула зусім нечаканы адказ: «Мы ўжо прывыклі да гэтага. Атрымліваем рэгулярна».

Якая класная прывычка — пастаянна вызначацца ў працы і з годнасцю прымаць адзнакі за свае дасягненні! Прызналіся, што маглі б намалаціць і перавезці збожжа значна больш за тысячу тон, калі б ураджайнасць у гаспадарцы была вышэйшай. Але і дасягнутым задаволеныя.

Развітаўшыся са старшынёй райкама прафсаюза, кожны накіраваўся да сваёй тэхнікі: Руслан — абмалочваць зерневыя на прысядзібных участках вяскоўцаў, Юрый — раманта­ваць машыну. Работы ў полі яшчэ шмат, таму расслабляцца не прыходзіцца.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.