Вся жизнь механизатора ОАО «Курополье-агро» Юрия Усовича связана с сельским хозяйством

Важное Общество

Прыклад для калег і сыноў

Усё жыццё механізатара ААТ «Кураполле-агра»  Юрыя Усовіча звязана з сельскай гаспадаркай. Чалавек ён працавіты і адказны. І за гэта яго цэніць кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. У мінулым годзе Юрыю даверылі новы камбайн. Сёлета ўключыцца ў жніво разам з іншымі камбайнерамі гаспадаркі не атрымалася: быў задзейнічаны на касьбе траў другога ўкосу.  Тым не менш змог намалаціць 1130 тон збожжа.

Юрый Усовіч прымае падарунак ад кіраўніка гаспадаркі Васілія Касцяня

— Дзякуй, Юрый Казіміравіч, за тваё старанне, а таксама за годных сыноў, якіх выхаваў, — гаварыў, віншуючы з тысячным намалотам, кіраўнік ААТ «Кураполле-агра» Васілій Касцень. — Ты і для іх, і для калег — добры прыклад.

Сыны Усовіча, Максім і Мікалай, таксама працуюць у Кураполлі: першы — на трактары, другі слясарыць.

Юрый, закончыўшы ўборку збожжавых, перасядзе на трактар з культыватарам, затым падчэпіць сеялку і будзе працаваць на ўраджай наступнага года.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.