Чемпионат Беларуси по футболу. «Велес» выиграл 12 матчей и стал чемпионом области

Спорт и туризм

Да мэты – адзін крок

У віцебскім дывізіёне сёлета быў адзін яўны фаварыт з абласнога цэнтра — «Велес», які выйграў 12 матчаў з разгромным лікам і стаў чэмпіёнам вобласці. На другую пуцёўку ў фінальны раўнд, па ацэнках спецыялістаў, прэтэндавалі 6 каманд, уключаючы пастаўчан.

Ва ўсіх матчах надзейна згуляў адзін малады цэнтральны абаронца Дзмітрый Рогач, які правёў 2 мячы і выратаваў паядынак у Полацку. Аптымальным складам каманда выходзіла на поле лічаныя разы, а на выезд у Гарадок увогуле не змагла сабрацца. Асноўны цяжар барацьбы прынялі на сябе 15 ігракоў.

У гэтым сезоне нашы зарабілі 5 выдаленняў, атрымалі 33 папярэджанні. Яны дэманстравалі адкрыты, атакуючы футбол. На жаль, другі круг правялі слабей, паклаўшы ў сваю скарбонку ўсяго 6 ачкоў. У выніку ФСК «Паставы» фінішаваў на 7-м месцы, хоць патэнцыйна мог бы быць у прызёрах.

Тым часам спаборніцтвы выйшлі на фінішную прамую. На мінулых выхадных выявілася чацвёрка наймацнейшых. Першым паўфіналістам стаў салігорскі «Партызан», які ў паўторным матчы са «Стэнлесам» (Пінск) задаволіўся нічыёй з лікам 1:1. Салігарчане, як і летась, на прафесійную 1-ю лігу не прэтэндуюць. Наймацнейшы на Брэстчыне клуб — «Ніва» (Далбізна) — паўторна разграміў (14:0) гро­дзенскі «Нёман-Белкард». Яшчэ ­адзін паўфіналіст, «Вікторыя» з Мар’інай Горкі, на пераход у дывізіён рангам вышэй фінансава гатовы. На выездзе ён дабіўся раўнавагі — узяў у асноўны час рэванш у Свіслачы (1:2) і бездакорна выканаў серыю пенальці з лікам 3:5. У наступную стадыю прабіліся таксама сталічныя «Крумкачы», якія дома згулялі мацней (3:1) з чэмпіёнам Мінскай вобласці — камандай «Жодзіна-Паўднёвае». У пачатку лістапада ў Турцыю на cтартавы этап Кубка развіцця UEFA адправіцца «Колас» (Чэрвень) на чале з вядомым трэнерам Юрыем Пунтусам.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.