В декабре прошлого года образовательные учреждения района прошли лицензирование своей деятельности

Образование

Пацвердзілі права навучаць

У снежні мінулага года дзіцячыя сады, школы, Пастаўская гімназія і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна прайшлі ліцэнзаванне сваёй адукацыйнай дзейнасці.

14 кастрычніка 2022-га набыў моц Закон Рэспублікі Беларусь №213 «Аб ліцэнзаванні», прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу краіны. У адпаведнасці з ім, цяпер установы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, каб працягваць або пачаць работу, павінны мець спецыяльны дазвол на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці (ліцэнзію). Выдаваць іх могуць мясцовыя органы ўлады. Раней гэта датычыла толькі ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якім адпаведныя дазволы выдае профільнае міністэрства.

Правесці ліцэнзаванне неабходна было да канца года. Таму адміністрацыі садоў, школ, гімназіі і карэкцыйнага цэнтра аператыўна заняліся падрыхтоўкай матэрыялаў, якія характарызуюць іх дзейнасць, — зборам звестак аб вучэбна-праграмнай дакументацыі, плануемай колькасці навучэнцаў і ўкамплектаванасці педагагічнымі работнікамі, іх кваліфікацыі, наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы і спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інш. Тым часам распараджэннем райвыканкама была створана спецыяльная камісія на чале з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Станіславам Чымбургам, якая павінна была разглядаць пададзеныя ў аддзел па адукацыі матэрыялы і прымаць рашэнні аб выдачы ліцэнзій.

Іх атрымалі ўсе 26 адукацыйных устаноў раёна, і некаторыя ўжо размясцілі на сваіх сайтах. Выдадзеныя дазволы бестэрміновыя. Але, згодна з Законам, райвыканкам можа спыніць іх дзеянне, калі ў далейшым у яго з’явяцца сумненні наконт выканання той ці іншай установай патрабаванняў адукацыйнай праграмы. Зараз спецыялісты аддзела па адукацыі ўносяць даныя па выдадзеных школам і садам дазволах у Адзіны рэестр ліцэнзій.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.