Заседание Куропольского сельисполкома посвятили вопросам пожарной безопасности

Местная власть

Выявіць і ўхіліць

На першым у гэтым годзе пасяджэнні Курапольскага сельвыканкама разгледжана пытанне «Аб мерах па ўмацаванні пажарнай бяспекі, папярэджанні гібелі людзей на пажарах і ў іншых надзвычайных сітуацыях».

Найперш выконваючая абавязкі старшыні сельскага Савета Лілія Гінько праінфармавала прысутных пра пажарную абстаноўку ў раёне. Летась на Пастаўшчыне адбыліся 44 пажары, у тым ліку 38 — у прыватным жылым сектары. У агні загінула 7 чалавек. Асноўнымі прычынамі пажараў сталі неасцярожнае абыхо­джанне з агнём (22), парушэнне правілаў эксплуатацыі, устройства і мантажу пячнога ацяплення (13).

На тэрыторыі Курапольскага сельсавета адбыліся 2 пажары. А з 2011 года па цяперашні перыяд — 21, у якіх загінулі 3 чалавекі (усе жылі ў Андронах). У 17 выпадках агонь разгуляўся ў жылых або дачных дамах або гаспадарчых пабудовах. Таму зразумела, што на іх абследаванне накіравана асноўная ўвага тэрытарыяльнай аглядавай камісіі. Яна дзейнічае больш за 10 гадоў. Узначальвае камісію выконваючая абавязкі старшыні сельвыканкама. У яе склад уваходзяць работнікі РАНС, РАУС, аддзела па адукацыі і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прадстаўнікі іншых арганізацый.

У мінулым годзе аглядавая камісія абследавала 207 домаўладанняў грамадзян, што складае 42% ад іх агульнай колькасці. У 50 з іх пражыва­юць асобы, схільныя да злоўжывання алкагольнымі напіткамі, беспрацоўныя, раней судзімыя, хто знаходзіцца на ўліку ў міліцыі, і тыя, у адносінах да каго ёсць інфармацыя аб наяўнасці прычын і ўмоў, што ўяўляюць пагрозу жыццю і здароўю лю­дзей. У ходзе работы аглядавай камісіі выяўлена 16 фактаў парушэння правілаў устройства і эксплуатацыі электрычных і цеплавыкарыстальных установак у жылых памяшканнях, 12 — няспраўных прыбораў ацяплення. Да канца года ўсе парушэнні былі ўхілены.

Вельмі важна, каб у домаўладаннях меліся аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Летась іх было ўстаноўлена 45 — там, дзе пражываюць грамадзяне сацыяльна ўразлівых катэгорый. Гэта работа будзе працягвацца і сёлета.

У рашэнні, прынятым па абмеркаваным пытанні, перад членамі аглядавай камісіі пастаўлены задачы: павысіць патрабавальнасць да ўласнікаў дамоў, якія не выконваюць патрабаванняў пажарнай бяспекі; актывізаваць работу з роднымі грамадзян, якія ўваходзяць у групу рызыкі, па прывядзенні ў пажарабяспечны стан жылых дамоў, што ім належаць; не ра­дзей за два разы на месяц абследаваць стан прыдамавых тэрыторый і жылых дамоў (кватэр) і, у якіх пражываюць адзінокія пажылыя, мнагадзетныя сем’і, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, вядуць асацыяльны лад жыцця, іншыя катэгараваныя грама­дзяне. Перад кіраўнікамі ААТ «Хацілы-агра» і «Кураполле-­агра» пастаўлена задача абсталяваць пажарнымі вадаёмамі і пад’ездамі да іх усе населеныя пункты, воданапорныя вежы — надзейнымі прыстасаваннямі для забору вады пажарнымі аўтацыстэрнамі, прадугледзець выдзяленне неабходных сродкаў на выкананне мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі.

У пасяджэнні сельвыканкама прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. У той жа дзень ён правёў тут прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.