Аграрии Поставщины готовятся к весенним полевым работам

Сельское хозяйство

Каб быць з ураджаем

Пачатак веснавых палявых работ не за гарамі. А каб правесці іх ва ўстаноўленыя тэрміны, у раёне актыўна рамантуецца сельскагаспадарчая тэхніка, даводзіцца да пасяўных кандыцый насенне, закупляюцца мінеральныя ўдабрэнні, якія называюць эліксірам ураджайнасці. Кожны аграном добра ведае: як накорміш зямлю, такая і аддача ад яе будзе.

На павышэнне ўраджайнасці накіравана і пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2023 годзе». Згодна з ёй, неабходна забяспечыць вытворчасць асноўных відаў сельгаспрадукцыі ў аб’ёмах, прадугледжаных Дзяржаўнай праграмай «Аграрны бізнес» на 2021—2025 гады.

Трывалая аснова пад ураджай бягучага года ў раёне закладзена з восені: азімыя зерневыя пасеяны амаль на 16 000 гектараў, рапс — больш чым на 4 000 га. Важную ролю ў атрыманні высокай ураджайнасці зерневых і зернебабовых адыгрывае азот. Нават пры неспрыяльных кліматычных умовах (высокая або нізкая тэмпература паветра, недахоп ці празмерная віль­гаць) гэта ўдабрэнне можа выратаваць расліны. Кіраўніцтва двух валаўтваральных сельгаспрадпрыемстваў — «Хацілы-агра» і «Навасёлкі-Лучай» — за ўласныя сродкі яго ўжо набыло. Закупку як азотных, так і фосфарных удабрэнняў для гаспадарак аграпрамысловага аб’яднання праводзіць Пастаўскі малочны завод. На гэтыя мэты прадпрыемства выдзеліла 1,5 мільёна рублёў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.