Отвечает участковый инспектор милиции. Правоохранители проводят профилактику хищений на объектах АПК

Безопасность

Мэта – не дапусціць крадзяжоў

Штогод з пачаткам у рэспубліцы веснавых палявых работ прыбаўляецца клопатаў і ў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў: яны яшчэ большую ўвагу ўдзяляюць прафілактыцы крадзяжоў і забеспячэнню захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на аб’ектах аграпрамысловага комплексу. Вось і сёлета не паспеў сысці снег, а механізатары — выехаць у поле, як у сельгасарганізацыі адправіліся спецыяльна створаныя мабільныя групы. Іх мэта — праверыць, як арганізавана ахова маёмасці на ўсіх аб’ектах захоўвання ТМК, наколькі тэхнічна ўмацаваны месцы, дзе захоўваюцца зерне, гаруча-змазачныя матэрыялы і ядахімікаты, і не дапусціць крадзяжоў на іх. Пра тое, што выяўлена падчас маніторынгу, расказвае старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Барадулін:

— Тыя ці іншыя парушэнні ёсць практычна ва ўсіх сельгасарганізацыях. Дзесьці недастаткова асветленыя механізаваныя двары, у тым ліку таму, што частка ліхтароў знаходзіцца ў няспраўным стане. Дзесьці вузлы і агрэгаты ад сельскагаспадарчай тэхнікі ляжаць у неўстаноўленых месцах, расчынены ўязныя вароты на тэрыторыю мехдвара і інш. Таксама выяўлены факты знаходжання работнікаў на рабочых месцах у нецвярозым стане.

Такія недахопы могуць садзейні­чаць здзяйсненню правапарушэнняў і крадзяжоў. І яны ўжо маюцца. У студзені жыхары Пастаў і Мінска разам з вадзіцелем ААТ «Сцяг Перамогі-агра» ўкралі з комплексу па вырошчванні і адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы ў Груздаве, тэрыторыя якога ахоўваецца вартаўніком, цялушку коштам 2 тысячы рублёў. У сакавіку жывёлавод ААТ «Камайскі-агра» вынес з тэрыторыі малочнатаварнай фермы ў Дварчанах 160 кілаграмаў камбікорму. У гэтым жа месяцы супрацоўнікі РАУС знайші ў гаспадарчай пабудове жыхаркі вёскі Койры і канфіскавалі каля 1 600 літраў дызельнага паліва, у тым ліку афарбаванага, якое пастаўляецца ў сельгасарганізацыі.

Хачу нагадаць, што крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей цягнуць за сабой як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць у залежнасці ад сумы прычыненага ўрону. А таксама звярнуцца да жыхароў раёна з просьбай: калі вам вядомыя факты іх здзяйснення з аб’ектаў АПК, паведаміце пра гэта ў аддзел унутраных спраў райвыканкама па тэлефонах 102 або 4-10-02 (працуюць кругласутачна).

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.