Председатель районного Совета депутатов Петр Курто встретился с педагогами колледжа

Местная власть

Пра краіну, раён, установу

На мінулым тыдні з мэтай растлумачальна-інфармацыйнай работы з насельніцтвам старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто сустрэўся з выкладчыкамі і майстрамі вытворчага навучання Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. У свой час на працягу васьмі гадоў Пётр Леанідавіч з’яўляўся дырэктарам гэтай навучальнай установы. Не пераставаў цікавіцца справамі калектыву і працуючы на іншых пасадах. Таму добра ведае пра поспехі, якіх дабіваецца каледж, і яго праблемы, якія патрабуюць вырашэння.

Тэма размовы не абмежавалася навучальнай установай, а была намнога шырэйшай. Пётр Курто гаварыў пра міжнародную абстаноўку, ролю Беларусі ў свеце, санкцыі Захаду супраць нашай краіны і супрацьстаянне ім, стварэнне партыі «Белая Русь», а таксама пра тое, як ідуць справы ў раёне. На завяршэнне сустрэчы пажадаў педкалектыву новых поспехаў у падрыхтоўцы кадраў.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.