На полях ОАО «Новоселки-Лучай» начали сеять кукурузу

Сельское хозяйство

Усё для каралевы

План яравой сяўбы ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» складае 1 926 гектараў. Больш чым на 70% заданне ўжо выканана. 500 га занялі зерневыя і зернебабовыя, 190 — рапс. Цяпер на чарзе сяўба кукурузы, якая з’яўляецца незаменнай у рацыёне жывёлы, спрыяе высокім надоям. У Навасёлках пад каралеву палёў кожны год адводзяць значныя плошчы, сёлета — 900 га. На палове плошчы насенне ўжо загорнута ў глебу.

У аўторак на ўскрайку поля каля вёскі Жылінскія стаяў грузавы аўтамабіль. У кузаве — мяшкі з ярка-аранжавым насеннем кукурузы і беласнежным удабрэннем. На трактары з сеялкай быў малады механізатар Роберт Гаспаровіч.

 

— Асаблівых цяжкасцей няма,  — расказваў Роберт. — Да гэтага я сеяў зерневыя. На камп’ютары ў кабіне ўстаноўлена спецыяльная праграма, якая рэгулюе высеў: шырыню і глыбіню загортвання ў глебу насення. Трактар новы, сеялка 9-ы сезон у рабоце. Пакуль усё ідзе без збояў.

Па дарозе на Лучай на полі, адведзеным пад кукурузу, першым убачыла трактар з каменепадборшчыкам. Механізатар на ім старанна ачышчаў участак ад камянёў, якія кожны год нібы вырастаюць з зямлі і перашка­джаюць апрацоўцы глебы, сяўбе, пашкоджваюць агрэгаты. За ім на трактары з пнеўматычнай сеялкай французскай вытворчасці Monosem ехаў Міхаіл Аўсюкевіч, які на сяўбе не навічок. Яго настаўнікам у свой час быў вопытны механізатар Уладзі­мір Праліч. У мінулыя гады яны сеялі з ім па чарзе. Сёлета Уладзімір пакуль што ўносіць карбамідна-аміячную сумесь, а Міхаіл сее.

— Сеялка не падводзіць, — расказваў Міхаіл. — У яе высокая дакладнасць высеву. Кожны год на палях нашай гаспадаркі кукуруза дае высокі ўраджай — амаль 450 цэнтнераў з гектара. Спадзяёмся, што парадуе і сёлета. У гаспадарцы ўсё робяць для каралевы: добра рыхтуюць глебу, запраўляюць яе неабходнай колькасцю ўдабрэнняў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.