Поставчане заняли 3 место на областных соревнованиях по спортивному ориентированию

Спорт и туризм

Упершыню на п’едэстале абласных спаборніцтваў

4—6 мая ў Полацку адбыліся абласныя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні. На галоўны ў вучэбным годзе старт адправілася і каманда Пастаўскага раёна з ліку навучэнцаў СШ №2 імя Н. М. Асяненкі, СШ №1, гімназіі, дунілавіцкай і курапольскай школ (усяго 16 чалавек). Яны спаборнічалі з моцнымі камандамі з Віцебска і Віцебскага раёна, Наваполацка, Полаччыны, Глыбоччыны, Лепельшчыны, Ушаччыны і іншых рэгіёнаў нашай вобласці. Пры такой сур’ёзнай канкурэнцыі пастаўчане праявілі сябе па максімуму і ўпершыню ўвайшлі ў тройку найлепшых каманд Віцебшчыны, заняўшы выніковае 3-е месца.

— Для нас гэта неверагодны поспех. Ад усёй душы радуюся за сваіх падапечных, ганаруся кожным з іх і камандай у цэлым, — дзяліўся эмоцыямі кіраўнік турыстычнага клуба «Магелан», трэнер пастаўскіх юнакоў і дзяўчат Уладзімір Кароль. — Дасягнуць высокага выніку ўдалося дзякуючы мэтанакіраванай, карпатлівай рабоце на працягу не аднаго года. Каманда выязджала на спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні ў Віцебск, Полацк, Глыбокае, Наваполацк… Гэты вопыт дапамог адчуваць сябе на адказным прадстаўнічым старце больш упэўнена.

У першы дзень спаборніцтваў юнакі і дзяўчаты вызначалі найлепшых на сярэдняй дыстанцыі. Тэхнічная карта была складаная, з мноствам балот. Тым не менш нашы юныя землякі занялі нямала высокіх месцаў у дзясятцы наймацнейшых. Дзмітрый Казловіч з Дунілавіцкай СШ і Карына Вешчанікіна з Курапольскай БШ на дыстанцыі ўвогуле сталі другімі.

На наступны дзень чакала новае выпрабаванне — гарадскі спрынт. У ім пастаўчане таксама паказалі годны вынік. Па суме балаў за два дні спаборніцтваў яны сталі трэцімі, саступіўшы толькі камандзе-пераможцы Полацкага раёна і сярэбраным прызёрам з абласнога Палаца дзяцей і моладзі.

26—28 мая каманда Віцебшчыны прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні, якія пройдуць на Міншчыне. Гонар Прыдз­вінскага краю будуць абараняць і некалькі пастаўчан. Хто менавіта, стане вядома ў хуткім часе.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.