23-24 июня в Глубоком пройдет спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Спорт и туризм

23—24 чэрвеня ў Глыбокім пройдзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Госці і ўдзельнікі свята пазнаёмяцца з горадам Віцебшчыны, які мае багатую гісторыю і традыцыі.

Праграма фестывалю насычаная. Адкрые яго свята «Алімпійскі дзень: спорт — для ўсіх!». Затым ахвотныя наведаюць Сквер вядомых землякоў Глыбоцкага раёна, былы комплекс манастыра кармелітаў, які з’яўляецца аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны, — сабор Раства Прасвятой Багародзіцы.

У першы дзень прысутных чакаюць таксама семінары і семінары-практыкумы з удзелам спецыялістаў БДУФК і Вышэйшай школы трэнераў. На дзіцячай пляцоўцы «Брыганціна» адбудзецца мастацкі інтэрактыў «Гуляйце з намі — малюйце самі». Вячэрняя праграма свята пачнецца са спектакля тэатра-студыі кінаакцёра «Той самы Мюнхгаўзен». Арганізатары прадэманструюць работу вядомага творчага калектыву, якая з поспехам праходзіць у Мінску.

Другі дзень «Вытокаў» адкрыецца наведваннем спартыўных аб’ектаў кіраўніцтвам НАК Беларусі, Мінспорту і вобласці. Затым стартуе алімпійскі забег. Працягнецца свята фэстам «Капітал месца», які пазнаёміць з гастранамічнымі асаблівасцямі і абрадамі Віцебшчыны. Выстава-продаж «Беларускія брэнды» прадставіць прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю прэзідэнт НАК Беларусі ўручыць сертыфікат на 100 000 рублёў кіраўніцтву раёна на развіццё фізічнай культуры і спорту. Таксама ўдзельнікаў свята чакаюць алімпійскі квэст, 30 пляцовак па розных відах спорту. Прыедзе ў Глыбокае і гоначны грузавік каманды «МАЗ-СПОРТаўта».

Гасцей фестывалю чакае яшчэ шмат цікавага: новы інтэлектуальна-адукацыйны праект «Вытокі. Quiz», прэзентацыя калекцый адзення «Роднае-моднае», конкурс песеннага тэксту «Вершы пра галоўнае», вакальны конкурс. Ну і на завяршэнне — феерверк і дыскатэка.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.