Фоторепортаж: Митинг-реквием у памятника-бюста Герою Советского Союза Фёдору Маркову

История

Кветкі  «жалезнаму» камбрыгу

На тэрыторыі Пастаўскага дзяржаўнага каледжа ў 1986 годзе ўстаноўлены бюст Героя Савецкага Саюза Фёдара Маркава. Гэта заслуга членаў камсамольскай арганізацыі ўстановы таго часу, якія правялі вялікую даследчую работу, дасканала вывучылі біяграфію славутага земляка і за заробленыя на суботніках грошы ўвекавечылі памяць пра яго.

У чацвер каля помніка сабраліся навучэнцы каледжа, выкладчыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, некаторых размешчаных побач прадпрыемстваў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто падчас свайго выступлення заклікаў маладых людзей быць вернымі грамадзянскім прынцыпам сваіх продкаў, шана­ваць памяць пра ахвяр Вялікай Айчын­най.

Кіраўнік клуба «Спадчына» Ларыса Жук, якая ў 80-я гады ўзначальвала камсамольскую арганізацыю навучальнай установы, узгадала біяграфію Фёдара Маркава, выказала падзяку кіраўніцтву каледжа за тое, што тут працягваюць традыцыі папярэдніх пакаленняў.

Цэнтральным мерапрыемствам таго жалобнага дня стала Усебеларуская хвіліна маўчання. Застылі ў ёй і пастаўчане, якія прыйшлі на мітынг да помніка на цэнтральнай плошчы горада. Да прысутных звярнуліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік, член Маладзёжнага парламента Ганна Лазікевіч. Да падножжа помніка ад удзячных нашчадкаў ляглі вянкі і кветкі. Адбылося тэатралізаванае прадстаўленне.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.