Хозяйства Поставщины начали уборку озимого ячменя. Всего эта культура занимает 1035 гектаров

Сельское хозяйство

Гаспадаркі раёна пачалі ўборку азімага ячменю. Усяго на Пастаўшчыне гэта культура займае 1 035 гектараў. Найбольшая яе плошча ў ААТ «Камайскі-агра».

— Летась азімы ячмень сорту «буслік» пасеялі на 100 гектарах, ураджайнасць была значна вышэйшая, чым у яравога, — расказвала галоўны аграном гаспадаркі Аксана Касякова. — Культура спадабалася: лягчэй перано­сіць засуху, у ёй больш, чым у трыцікале і жыце, бялку, ды і паспявае раней за іншыя зерневыя. Гэта дае магчымасць абкатаць камбайны, зернесушыльны комплекс, падрыхтаваць палі пад наступныя пасевы. Восенню засеялі «буслікам» 400 гектараў. Пасевы нядрэнна перазімавалі. Пашыраць плошчы пад азімы ячмень рэкамендаваў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У Камаях на мінулым тыдні на ячменнае поле вывелі камбайны Уладзімір Карыцька, Мікалай Махонь, Генадзій Юрэвіч, Аляксей Яркоўскі і Ігар Кузьміч. Работа ў механізатараў спорыцца. З першых гектараў атрымалі па 30,6 цэнтнера.

Амаль 700 тон са 160 гектараў намалацілі ў ААТ «Навасёлкі-Лучай». Тут сярэдняя ўраджайнасць — 42,3 ц/га.

Справіўшыся з уборкай азімага ячменю, аграрыі возьмуцца за рапс, а потым і за астатнія зерневыя культуры.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.