С дипломами вернулись Святослав Стрилец и Александра Хомич с «Вишневого фестиваля»

Культура

У мінулыя выхадныя ў Глыбокім прайшоў традыцыйны “Вішнёвы фестываль”. Падчас яго адбылося шмат  цікавых  мерапрыемстваў. Адно з іх — конкурс гарманістаў, баяністаў і акардэаністаў “Вішнёвыя найгрышы”.

У музычных спаборніцтвах удзельнічалі навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, баяністы-самавучкі, барды з Глыбокага, Браслава, Ушач, Докшыц, Лепеля, Пастаў.  Наш раён прадстаўлялі  навучэнцы Пастаўскай ДШМ  імя А. Тызенгаўза Святаслаў Стрылец і Аляксандра Хоміч. Святаслаў удастоены дыплома  III ступені і дыплома “За любоў да народнай музыкі”. Аляксандра Хоміч адзначана дыпломам “За адраджэнне і распаўсюджанне музычнага мастацтва”.

Віншуем нашых юных талентаў  і іх педагога Святлану Пусько і жадаем новых творчых поспехаў!

Паліна Кладніцкая ,  выкладчык Пастаўскай ДШМ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.