В Верхнедвинском районе возле Кургана Дружбы прошла встреча представителей России и Беларуси

Общество

«Кацюша» гучала ў 64-ы раз

1—2 ліпеня на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна каля Кургана Дружбы прайшла сустрэча прадстаўнікоў Расіі і Беларусі.

Тут у 1959 годзе насыпалі курган, на яго вяршыні пасадзілі дуб, у бок Беларусі — алею з бяроз, Расіі — з клёнаў, Латвіі — з ліп. Створаны мемарыял — сімвал мужнасці і гераізму партызан трох народаў, якія разам змагаліся супраць ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, у мінулым годзе па рашэнні латвійскай улады частка Кургана з боку іх краіны і мосцік, па якім некалі перахо­дзілі латвійскія ветэраны да беларусаў, былі знішчаны, а граніца агароджана калючым дротам. Алея з ліп зарасла хмызняком, а памяць — быллём.

Толькі не ў беларусаў і рускіх. Прадстаўнікі дзвюх дружалюбных краін не парушылі традыцыі і ў 64-ы раз прыехалі ў гэта святое месца на сустрэчу. У ёй удзельнічалі ўжо не партызаны і падпольшчыкі, а іх нашчадкі. Моладзь прыняла эстафету і бу­дзе і надалей берагчы праў­дзівую гісторыю, перадаваць яе іншым пакаленням.

Больш за 300 чалавек сабраў маладзёжны беларуска-расійскі адукацыйна-патрыятычны лагер «Курган-2023». Сярод іх была і моладзь Пастаўшчыны на чале з другім сакратаром райкама БРСМ Таццянай Вішнеўскай.

— Лагер аб’яднаў зборныя каманды Віцебска, Наваполацка, раёнаў Віцебскай і Пскоўскай абласцей, — расказвала Таццяна. — Двухдзённая праграма была вельмі насычанай: спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальны турнір «Кветкі Вялікай Перамогі», чэмпіянат па зборцы спілс-карты «Ведаю Беларусь», конкурсы палявых газет і патрыятычных песень, вершаў «Беларусь памятае!». У конкурсе палявых газет дзякуючы таленту настаўніцы працоўнага навучання СШ №3 Анастасіі Клянцэвіч журы прысудзіла нашай каман­дзе 1-е месца. У спартыўных спаборніцтвах былі другімі. Пастараліся Віталій Змітровіч, Міхаіл Шылько, Дзмітрый Бурак, Андрэй Дунец, Арсеній Шнітоўскі — прадстаўнікі раённых аддзелаў на надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, 1-га ваеннага шпіталя, авіяцыйнага атрада МНС, пагранкамендатуры «Паставы».

Усім прсутным вельмі спадабалася песня пра Паставы, якую на конкурсе мастацкай самадзейнасці выканалі Таццяна Вішнеўская і Надзея Рамановіч з ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Афіцыйная частка сустрэчы, якую сёлета праводзілі расіяне, пачалася з шэсця і ўскладання вянкоў і кветак да падножжа помніка. Калону ўзначалілі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і старшыня Пскоўскага абласнога Сходу дэпутатаў Аляксандр Котаў. У складзе дэлегацыі нашага раёна былі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Пятрова, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі і раённага савета ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Ганна Літвіновіч і Валерый Лушчык.

— На завяршэнне сустрэчы ў 64-ы раз паплыла над Курганам Дружбы «Кацюша», якую хорам выканалі усе, хто тут быў, — гаварыла Таццяна Вішнеўская. — Моладзь, як у далёкія ваенныя гады нашы дзяды і прадзеды, яшчэ раз сабралася ля вогнішча. Гэта мерапрыемства падарыла ўсім мноства новых знаёмстваў. Нам цікава было гутарыць са сваімі равеснікамі з Расіі. Многія з іх былі ў Беларусі ўпершыню. Яны захапляліся прыродай, нашымі песнямі, распытвалі пра тое, хто з нас чым займаецца. Развітваліся ў чаканні наступнай сустрэчы.

Анна Анішкевіч. Фота даслала Анастасія Пятрова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.