Комбайнер ОАО «Новоселки-Лучай» Геннадий Анкудович стал первым в Витебской области двухтысячником

Главное Сельское хозяйство

Камбайнер ААТ «Навасёлкі-Лучай» Генадзій Анкудовіч за тыдзень прыплюсаваў да першай тысячы тон збожжа і рапсу яшчэ адну і стаў першым у вобласці двухтысячнікам.

З высокім дасягненнем павіншаваць лідара жніва прыехалі ў поле за Вайцяхамі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Мікалай Караткевіч, старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, яго першы намеснік Генадзій Лютынскі, дырэктар сельгаспрадпрыемства Юрый Шымчык, а таксама намеснік дырэктара «Гомсельмаша» Мікалай Собаль, работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна. Усе яны дзякавалі Генадзію Пятровічу за адказны падыход да справы, прафесіяналізм, адзначалі яго важкі ўклад у выкананне важнай дзяржаўнай задачы — забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

Складальнікаў такога поспеху шмат. Немалаважным фактарам з’яўляецца шчодрасць хлебнай нівы. У ААТ «Навасёлкі-Лучай» вырас добры для сёлетняга няпростага года ўраджай: некаторыя ўчасткі пшаніцы даюць звыш 60 цэнтнераў з гектара. Валавы намалот тут ужо перавысіў 10 тысяч тон збожжа. Для параўнання: у Полацкім раёне столькі атрымалі ўсе разам узятыя гаспадаркі. Дапамог і новы сучасны высокапрадукцыйны камбайн GS2124 з 9-метровай жняяркай. І, вядома, вялікую ролю адыграла старанне, працавітасць, мэтанакіраванасць і ўменне камбайнера. У некаторыя дні Генадзій Анкудовіч за 20 хвілін намалочваў бункер, а за дзень — ад 160 да 200 тон зерня.

Вельмі прыемна, што першы двухтысячнік жыве і працуе на Пастаўшчыне. У мінулыя гады лідарамі станавіліся камбайнеры Аршанскага і Верхнядзвінскага раёнаў.

Незадоўга да атрымання двухтысячнага намалоту Генадзію Анкудовічу споўнілася 50 гадоў. З гэтай нагоды Сяргей Чэпік уручыў залатому юбіляру ад райвыканкама кухонны камбайн.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.