Фоторепортаж: Концерт «Беларусь у нашым сэрцы» ко Дню народного единства в Поставах

Главное Общество

У нядзелю Пастаўшчына разам з усёй краінай адзначыла самае маладое дзяржаўнае свята Беларусі — Дзень народнага адзінства. Да гэтай даты быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў.

Гісторыя краіны ў нашых сэрцах

Пачатак урачыстасцям паклалі актывісты БРСМ і прафсаюзныя лідары. Раніцай у пятніцу прадстаўнікі рэспубліканскага саюза моладзі з СШ №№1, 3 і 4 імя В. Ф. Франтова на чале з першым сакратаром раённага камітэта арганізацыі Анастасіяй Пятровай адправіліся ў велапрабег «У адзінстве наша сіла» па памятных мясцінах горада. У рамках міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка» яны ўстанавілі таблічку з QR-кодам на месцы пахавання вязняў яўрэйскага гета, расстраляных 21 лістапада 1942 года, чыя брацкая магіла знаходзіцца на тэрыторыі ДРБУ-132. Школьнікі ўсклалі кветкі да помніка бязвінным ахвярам, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Таксама ўдзельнікі прабегу наведалі помнікі на магілах мірных жыхароў і воінаў-вызваліцеляў па вуліцах Савецкай і Чырвонаармейскай, памятны знак на перакрыжаванні Кляра і Сідарэнкі. Усюды запалілі лампадкі і паклалі да падножжа кветкі. Прафсаюзны актыў раёна накіраваўся ў вёску Васіліны. Там прайшоў мітынг ля помніка загінулым землякам, якія змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах.

Пасля абеду ў раённым Доме культуры адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт пад назвай «Беларусь у нашым сэрцы». Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства Сяргей Чэпік уручыў Падзякі старшыні райвыканкама за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна першаму намесніку дырэктара ААТ «Пастаўскі малочны завод» Георгію Касцяню, начальніку планава-эканамічнага сектара КБУП «Рассвет Пастаўскі» Ніне Жоравай, начальніку філіяла ДЭУ-33 Алегу Крукоўскаму, дырэктарам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна і СШ №3 Іне Краўчук і Вераніцы Казлоўскай. Ну а затым прысутныя ў зале з дапамогай самадзейных артыстаў і вядучых канцэрта ажыццявілі падарожжа па старонках гісторыі — з мінуўшчыны да нашых дзён. І на працягу ўсяго яго лейтматывам гучала наступнае: важна памятаць свае карані, берагчы традыцыі і культуру, якія звязваюць шматлікія пакаленні беларусаў, любіць Радзіму і ганарыцца ёй.

Больше фото в альбомах в ОК  и ВК

Фото Елены Шаповаловой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.