Поздравляем с Днем пожилых людей!

Общество

Паважаныя пастаўчане залатога ўзросту!

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей, і ў нас ёсць магчымасць прывітаць вас і выказаць словы ўдзячнасці за шматгадовую плённую працу, вялікі ўклад у развіццё раёна.Вашы веды і вопыт заўсёды запатрабаваныя. Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і найпершымі памочнікамі для сваіх дзяцей і ўнукаў. Схіляем галовы перад вашай працавітасцю, мудрасцю і стойкасцю, бяром з вас прыклад. Шчыра віншуем са святам! Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці, любові і ўзаемаразумення з роднымі і блізкімі.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя ветэраны!

Сардэчна віншую вас са святам і хачу сказаць, што ўзрост вымяраецца не гадамі, а станам душы. Дык вось, вы маладыя, прыгожыя, у вас шмат энергіі, вы вучыце маладзейшае пакаленне дабрыні, справядлівасці, адказнасці. Многія з вас, пайшоўшы на пенсію, працягваюць працаваць, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна. Няхай жа вас не засмучаюць немаладыя гады, надоўга хапае жыццёвых сіл, побач будуць родныя людзі, а восень жыцця сагравае цяплом і лагоднасцю.

Ганна Літвіновіч, старшыня раённага савета ветэранаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.