Лицензировать образовательную деятельность теперь должны и ИП

Образование

14 кастрычніка 2022 года набыў моц Закон Рэспублікі Беларусь №213-З «Аб ліцэнзаванні», прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу краіны. У адпаведнасці з ім, ліцэнзаванню падлягаюць паслугі па рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай, пачатковай, базавай, сярэдняй адукацыі, а таксама праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўнях дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

У снежні мінулага года дзіцячыя сады, школы, Пастаўская гімназія і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна паспяхова прайшлі ліцэнзаванне сваёй адукацыйнай дзейнасці і атрымалі ліцэнзіі на яе ажыццяўленне. Зараз гэта неабходна зрабіць індывідуальным прадпрымальнікам і суб’ектам гаспадарання прыватнай формы ўласнасці, размешчаным на тэрыторыі Пастаўшчыны, якія плануюць рэалізоўваць адукацыйныя праграмы, што падлягаюць ліцэнзаванню (пералік праграм можна знайсці на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь). Яны павінны звярнуцца з заявай на выданне ліцэнзіі ў аддзел па адукацыі райвыканкама, які з’яўляецца ліцэнзуючым органам. Там жа можна атрымаць падрабязную інфармацыю аб праходжанні працэдуры ліцэнзавання.

Адрас аддзела: вул. П. Марозава, 33 «М», тэлефоны для даведак: 5-79-11, 5-79-12.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.