В Поставском государственном колледже подвели итоги работы на землях учебного хозяйства

Образование

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначаюць не толькі хлебаробы, жывёлаводы, перапрацоўшчыкі, але і навучэнцы, выкладчыкі Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Напярэдадні свята тут адбылося ўшаноўванне тых, хто найбольш старанна папрацаваў на землях вучэбнай гаспадаркі.

Святочную атмасферу яшчэ да пачатку мерапрыемства стваралі ўдзельнікі ўзорнага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Леаніда Косава. Затым вядучыя запрасілі на сцэну дырэктара дзяржкаледжа Сяргея Шамовіча і ўручылі яму прыгожы каравай. Сяргей Сцяпанавіч падвёў вынікі работы вучэбнай гаспадаркі, назваў прозвішчы майстроў і выкладчыкаў, якія займаліся вырошчваннем агародніны, збожжавых. Сярод іх Таццяна Лысёнак, Юлія Даўжук, Анастасія Краўчанка, Наталля Макруціна, Валянціна Клянтак, Марына Хухрына, Наталля Варанько, Аляксандр Грузд, Віктар Кірплюк. Дырэктар установы ўручыў ім і іншых педагогам граматы і падзякі.

Атрымалі ўзнагароды і каля двух дзясяткаў навучэнцаў. Прыемна было бачыць на сцэне Аляксандра Сакалова, які на працягу жніва не першы год працуе памочнікам камбайнера ў баць­кі, чуць прозвішчы іншых навучэнцаў, з якімі сустракалася на бульбяных палетках ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Хацілы-агра».

Кіраўніцтва гэтых гаспадарак дэлегавала на свята намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Навасёлкі-Лучай» Славаміра Шапеля і агранома ААТ «Хацілы-агра» Яўгенію Кульманскую. Віншуючы будучых аграрыяў і ўвесь калектыў каледжа, Славамір Шапель падзякаваў за супрацоўніцтва, шэфскую дапамогу, якую навучэнцы штогод аказваюць на ўборцы бульбы. Ён уручыў падарункі дырэктару ўстановы і майстру вытворчага навучання Валянціне Клянтак, група якой працавала найбольш старанна. З падарункам прыйшоў на мерапрыемства і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч.

Артыстычныя навучэнцы каледжа пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Надзеі Пракоф’евай падрыхтавалі інсцэніроўку на тэму вясковага жыцця.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.