Готовы ли школьники ко взрослой жизни? Проведено национальное исследование качества образования

Образование

Адказ на гэта пытанне дасць нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі, якое ўпершыню правялі Нацыянальны інстытут адукацыі, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў і Акадэмія паслядыпломнай адукацыі Беларусі. Мэтай было атрымаць аб’ектыўную інфармацыю пра стан сістэмы агульнай базавай адукацыі для прыняцця абгрунтаваных кіраўніцкіх рашэнняў.

У даследаванні ўдзельнічалі каля 20 тысяч навучэнцаў з усёй рэспублікі, якія скончылі 9 класаў. У іх лік трапілі 10-класнікі СШ №1 Пастаў і Камайскай СШ, а таксама першакурснікі Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Арганізатары паставілі перад сабой задачу ацаніць іх функцыянальную пісьменнасць і вызначыць, наколькі сённяшнія юнакі і дзяўчаты гатовы да дарослага жыцця, вырашэння рэальных жыццёвых праблем з выкарыстаннем тых ведаў і ўменняў, якія яны атрымалі ва ўстановах адукацыі.

— Спачатку з навучэнцамі правялі пробнае тэсціраванне (яно прайшло 14 лістапада), а з педагогамі, якія былі задзейнічаны, — шэраг вебінараў, — расказвала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 Наталля Ярынская. — Асноўны этап даследавання адбыўся 29 лістапада. Кожны яго ­ўдзельнік атрымаў варыянт работы, якая ўтрымлівала 30 заданняў па двух відах пісьменнасці: чытацкай і матэматычнай або прыродазнаўчанавуковай і фінансавай. На выкананне заданняў адводзілася 90 хвілін — гэта былі дзве 45-хвілінныя сесіі з невялікім перапынкам паміж імі. Трэба сказаць, што заданні аказаліся няпростымі. Аўтары змадэлявалі ў іх жыццёвыя сітуацыі, якія маладыя людзі павінны былі вырашыць, выкарыстоўваючы веды, уменні і спосабы дзейнасці, атрыманыя на занятках. Работы выконваліся ў прысутнасці назіральнікаў, а правяралі іх настаўнікі-эксперты з розных устаноў адукацыі раёна.

На наступны пасля тэсціравання дзень было анкетаванне. Школьнікам і навучэнцам каледжа прапанавалі адказаць на 42 пытанні, якія дапамаглі арганізатарам даследавання дапоў­ніць атрыманую напярэдадні інфармацыю. У анкетаванні ўдзельнічалі таксама эксперты, адміністратары і бацькі навучэнцаў. Пазней Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выпусціць брашуру з аналізам якасці адукацыі ў кожнай з шасці абласцей і краіне ў цэлым і сваімі высновамі. Вырашана, што такія даследаванні будуць праводзіцца рэгулярна — адзін раз на тры гады.

Функцыянальная пісьменнасць – гэта выпрацаваная ў працэсе вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці гатоўнасць знаходзіць аптымальныя спосабы вырашэння жыццёвых задач, праяўляць творчасць і быць паспяховым у розных сферах жыццядзейнасці.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.