Подарки и светлые эмоции получили жильцы детского дома семейного типа от щедрых гостей (+видео)

Важное Общество

Падарункі і светлыя эмоцыі атрымалі жыхары дома сямейнага тыпу ад шчодрых гасцей

27 снежня каля дома Юрыя і Таццяны Пасечнікаў у райцэнтры машын было больш, чым на вяселлі. Першымі да іх завіталі Дзед Мароз і Снягурка з раённага цэнтра дзяцей і моладзі. 8 дзяцей, якія тут выхоўваюцца, сустрэлі галоўных казачных персанажаў з радасцю. Дзядуля, прывітаўшыся з дзятвой, усеўся ў зручнае крэсла і прапанаваў павесяліць яго і Снягурку. Дзеці па чарзе расказвалі вершы. За старанне атрымлівалі цукеркі ад чараўніка.

З замілаваннем іх слухалі таксама намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, прадстаўнікі шматлікіх працоўных калектываў, якія ў рамках дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ёлачка жаданняў» прыеха­лі павіншаваць з навагоднімі святамі гэту вялікую і дружную сям’ю. Яны таксама прывезлі падарункі, пра якія дзеці пісалі Дзеду Марозу.

Памятаю, як Пасечнікі з прыёмнымі дзецьмі засяляліся ў дом сямейнага тыпу. Дзяўчынкі былі малыя, некаторыя дрэнна размаўлялі, хлопцы — сціплыя. Цяпер большасць з іх выраслі, пасталелі. Атрымаўшы падарункі, кожнаму хацелася хутчэй распака­ваць свой, падзяліцца радасцю з іншымі. Не менш шчаслівымі выглядалі і тыя, хто стварыў дзецям святочны настрой.

— Вельмі важна ў штодзён­най мітусні памятаць пра тых, каму неабходна падтрымка, — гаварылі госці. — Дзяліцца дабром — гэта сапраўднае шчасце! Ад такіх сустрэч усе мы атрымліваем светлыя і пазітыўныя эмоцыі. Таццяна і Юрый Пасечнікі аддаюць сваю любоў, энергію, клопат дзецям, якія з розных прычын не могуць выхоўвацца ў родных сем’ях. Прыёмныя бацькі заслугоўваюць вялікай павагі. А дзеці, якія адчува­юць міласэрнасць, шчырасць з маленства, будуць імкнуцца быць таксама добрымі.

@www.postawy.by Много гостей с подарками посетило сегодня детский дом семейного типа в Поставах. #postavykr #новыйгод2024 #нашидети #дети #новыйгод ♬ Happy New Year — Rini adila

Станіслаў Чымбург падзякаваў гаспадарам гас­ціннага дома, якія добраахвотна ўсклалі на сябе вельмі нялёгкую ношу — выхаванне дзяцей, што засталі­ся без бацькоўскай апекі.

Навагоднія жаданні дзяцей з дома сямейнага ты­пу здзей­сні­­­ліся. Пра­ гэта сведчылі шчаслівыя ўсмешкі на іх тварах.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.