Поставчане получили дипломы в ежегодном конкурсе «Эврика»

Образование

З 16 па 24 лістапада ў анлайн-рэжыме праходзіў штогадовы конкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебскай вобласці «Эўрыка». Як заўсёды, у ім удзельнічалі школьнікі Пастаўскага раёна і традыцыйна не засталіся без узнагарод.

Дыпломам ІІ ступені ў секцыі «Геаграфія ХХІ стагоддзя: погляд юнага даследчыка» ўзнагароджаны 10-класнік Варапаеўскай СШ Станіслаў Гарны, чыім навуковым кіраўніком з’яўляецца настаўнік Аляксандр Гарны. У секцыі «Рамана-германская філалогія» дыплом ІІІ ступені заваяваў навучэнец 10 класа Пастаўскай гімназіі Аляксей Голуб. Свой поспех ён раздзяляе з настаўніцай англійскай мовы Юліяй Ракель.

Віншуем прызёраў і іх педагогаў!

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.