Спрашивали — отвечаем. Есть ли в школах лыжи и коньки?

Образование

Каляндарная зіма сёлета не паспела наступіць, як наваколле шчодра засыпала снегам і слупок тэрмометра апусціўся ніжэй за нуль градусаў. Такое надвор’е трымаецца ўжо на працягу двух тыдняў, радуючы аматараў зімніх забаў. У вялікім хаду ў дарослых і дзяцей цяпер цюбінгі, лядзянкі, лыжы і канькі. Калі першыя не патрабуюць для катання на іх асаблівай падрыхтоўкі, то другія трэба змазваць і заточваць.

«Дзе ў Паставах можна затачыць канькі?» — пацікавілася на старонцы райгазеты ў сацсетках адна з нашых падпісчыц. Мы ў сваю чаргу задалі гэта пытанне начальніку аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаславу Врублеўскаму. І вось што ён адказаў:

— Паслуга па заточцы канькоў аказваецца ў пункце пракату спартыўнага інвентару па вуліцы Ленінскай, 139/1 (будынак былой СШ №5, уваход з боку спартыўнай залы). Затачыць адну пару каштуе 5 рублёў. Пры гэтым трэба загадзя тэлефанаваць на нумар 2-42-01.

Другога чытача газеты цікавіць наяўнасць у школах раёна лыж і канькоў.

— Сёння мы маем 674 пары лыж, прыблізна столькі ж пар чаравікаў і палак да іх. Нарматыў забяспечанасці навучэнцаў лыжамі выконваем на 101 працэнт. Гэты спартыўны інвентар маецца ва ўсіх 13 школах Пастаўшчыны, 10 з якіх сярэднія і 3 — базавыя. Што да канькоў, то іх у агульнаадукацыйных установах нашага раёна няма, — паведаміў начальнік аддзела па адукацыі раённага выканаўчага камітэта Павел Трава.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.