Школьники Поставского района завоевали 9 дипломов на областном этапе республиканской олимпиады по учебным предметам

Образование

Спаборніцтва найлепшых знаўцаў школьных дысцыплін праходзіла на мінулым тыдні на базе навучальных устаноў Віцебска, Полацка і Оршы. Каманду нашага раёна на ім прадстаўлялі 30 разумнікаў і ра­зумніц з усіх гарадскіх школ, гімназіі, Варапаеўскай, Лынтупскай, Дунілавіцкай і Навасёлкаўскай СШ. Яны спаборнічалі са сваімі равеснікамі з іншых гарадоў і раёнаў вобласці па 10 прадметах: рускай і беларускай мовах і літаратуры, нямецкай мове, фізіцы, хіміі, геа­графіі, гісторыі, грамадазнаўстве, працоўным навучанні, фізічнай культуры і здароўі. І, як заўсёды, прадэманстравалі вельмі добрыя вынікі, атрымаўшы два дыпломы І ступені, тры — ІІ ступені і чатыры — ІІІ ступені.

Дыпломамі І ступені па беларускай мове і літаратуры, фізічнай культуры і здароўі адзначаны 10-класніцы пастаўскай СШ №1 Вікторыя Зелянкевіч і Яна Арэхава, чыімі педагогамі з’яўляюцца Галіна Іжмайловіч і Мікалай Бузанаў. Дыпломы ІІ ступені па геаграфіі і гісторыі ў 11-класніка Варапаеўскай СШ Максіма Свілёнка і 10-класніка СШ №3 Данілы Татыржы (іх вучаць Аляксандр Гарны і Наталля Пабядзінская), па беларускай мове і літаратуры — у 7-класніка СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Максіма Пачко. Трэба адзна­чыць, што Максім, якога рыхтавала Тамара Захарэвіч (нядаўна яна пайшла з жыцця), ужо другі год удзельнічае ў абласным этапе алімпіяды, выступаючы за 9 клас, і ў другі раз становіцца прызёрам. І, нарэшце, дыпломы ІІІ ступені заваявалі: па беларускай мове і літаратуры — 10-класніца СШ №1 Анастасія Райчонак (настаўніца — Галіна Іжмайловіч), па геаграфіі — навучэнец 10 класа Варапаеўскай СШ Юрый Брагін (настаўнік — Аляксандр Гарны), па гісторыі — 10-класнікі з гэтай жа школы Аляксандр Казаровец і Вікторыя Германовіч (настаўніца — Лілія Брэская).

Цяпер уладальнікі дыпломаў І і ІІ ступеняў рыхтуюцца да заключнага этапа алімпіяды, які адбудзецца ў канцы сакавіка. Спадзяёмся, і на ім пастаўчане змогуць заваяваць узнагароды.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.