Поставские школьники завоевали 3 диплома в республиканской олимпиаде по учебным предметам

Образование

На мінулым тыдні падвялі вынікі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Паўгадавы марафон, у якім удзельнічалі найлепшыя знаўцы школьных дысцыплін з усёй краіны, вызначыў пераможцаў. У іх лік трапілі трое пастаўчан.

Поставские школьники завоевали 3 диплома в республиканской олимпиаде по учебным предметам

У апошнія гады найбольш паспяхова нашы вучні выступаюць у фінале прадметнага спаборніцтва па беларускай мове і літаратуры, а таксама па фізічнай культуры і здароўі. Не стаў выключэннем і сёлетні фінал. Мінулагодні прызёр заключнага этапа алімпіяды 8-класнік СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Максім Пачко заваяваў па роднай мове і літаратуры дыплом ІІ ступені, а 11-класніца СШ №1 Анастасія Райчонак удастоена па гэтым жа прадмеце дыплома ІІІ ступені. Яшчэ адна прадстаўніца першай гарадской школы і таксама мінулагодняя прызёр «рэспублікі» навучэнка 11 класа Яна Арэхава стала ўладальніцай дыплома ІІ ступені па фізічнай культуры і здароўі.

Трыумф вучняў з поўным правам раздзяляюць педагогі Людміла Несцяронак, Галіна Іжмайловіч і Мікалай Бузанаў, якія прывялі іх да перамогі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.