Наталья Мисникевич-Останина назначена начальником Поставского районного отдела СК РБ

Общество

Нарадзілася ў в. Чараўкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС. Працоўную дзейнасць пачала ў 2003 годзе следчым Талачынскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Затым аналагічную пасаду займала ў Барысаўскім РАУС, а з вылучэннем Следчага камітэта ў асобную структуру — у Барысаўскім раённым аддзеле Следчага камітэта. У Паставы пераведзена ў 2014 годзе старэйшым следчым раённага аддзела Следчага камітэта. З 2022 і да нядаўняга часу працавала ў райаддзеле намеснікам начальніка.

Загадам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2024 года падпалкоўнік юстыцыі Наталія Міснікевіч-Астаніна назначана начальнікам Пастаўскага раённага аддзела Следчага камітэта.

— Пад маім кіраўніцтвам усе намаганні калектыву, як і раней, будуць накіраваны на раскрыццё крымінальных спраў любой складанасці, выкананне прынцыпаў законнасці і справядлівасці, — дзялілася планамі работы на новай пасадзе Наталія Міснікевіч-Астаніна. — Асноўнымі задачамі падраздзялення бачу ўсебаковае, поўнае, аператыўнае і аб’ектыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з паслядоўнасцю, вызначанай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам; абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый, дзяржавы і грамадскасці; выкананне законнасці пры праверцы заяў і паведамленняў пра злачынствы, узбуджэнні крымінальных спраў, правядзенні папярэдняга следства.

З развіццём тэхналогій павялічваецца і колькасць кібер­злачынстваў. Таму прыкладзём усе намаганні да ўдасканалення следчай работы, укаранення ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, станоўчага вопыту, прагрэсіўных форм і метадаў арганізацыі папярэдняга следства. Таксама ў прыярытэце — выяўленне парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню злачынстваў, іх прафілактыка. У межах сваёй кампетэнцыі працягнем рэалізацыю дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, распрацоўку прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгулявання ў сферы праваахоўнай дзейнасці.

Упэўненая, што з усімі акрэсленымі задачамі наш аддзел справіцца і тым самым забяспечыць спакойнае, камфортнае і бяспечнае жыццё ў раёне.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.