Поставчане Артем Борун и Артем Туронок после срочной службы вернулись работать в лесхоз

Общество

Пастаўчане Арцём Барун і Арцём Туронак напрыканцы мінулага года змянілі ваенную форму на цывільную, адпачылі пасля тэрміновай службы і вярнуліся ў лясгас, дзе працавалі і да прызыву.

Сяброўства ў хлопцаў зарадзілася яшчэ ў дзяцінстве, мелі агульныя інтарэсы. Сышліся ў поглядах і пры выбары будучай прафесіі — паступілі ў Полацкі дзяржаўны лясны каледж. Вытворчую практыку праходзілі ў Груздаўскім лясніцтве. Па размеркаванні трапілі ў Лынтупскае, дзе бацькоўскай увагай ахінуў ляснічы Рышард Пецюлевіч, іншыя вопытныя калегі. Да кожнага можна было звярнуцца з любым пытаннем і атрымаць кампетэнтны адказ. Праводзячы сяброў на службу, у лясгасе ім наказвалі служыць годна і вярнуцца ў калектыў.

Арцём Барун трапіў у 19-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду, якая дыслацыруецца ў Лепельскім раёне. Падчас службы даводзілася выконваць складаныя баявыя задачы. Арцём Туронак ахоўваў Беларускую АЭС. Абодва прызнаюцца, што служылася цікава, хоць і нялёгка. Армія навучыла дысцыпліне, рацыянальна выкарыстоўваць час.

У Лынтупскае лясніцтва хлопцы вярнуліся з розніцай у тры дні. Пасля службы пасталелі, па-іншаму сталі глядзець на сваю прафесію: калі раней лес прыцягваў рамантыкай, то цяпер яны разу­меюць важнасць абранай справы, задумваюцца аб атрыманні вышэйшай профільнай адукацыі.

— Кіраўніцтва лясгаса задаволенае, што маладыя людзі зноў у калектыве, — гаварыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Гэта будучыня лясной галіны. Мы імкнёмся падтрымліваць маладых спецыялістаў. Выбар прафесіі для Арцёмаў не быў выпадковым: абодва — з дынастыі леснікоў. Ёсць надзея, што яны прадоўжаць сямейную традыцыю.

Анна Анішкевіч
Фота даслаў Аляксандр Іванькоў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.