Как в Поставском районе реализуется государственный профилактический проект «Здоровые города и поселки»?

Общество

Пытанні здароўя і стварэння спрыяльных умоў для жыццядзейнасці людзей займаюць цэнтральнае месца сярод 17 Мэт устойлівага развіцця, прынятых у 2015 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН, да рэалізацыі якіх далучылася Рэспубліка Беларусь. 5 гадоў назад у нашай краіне стартаваў дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі», у які сёння ўцягнуты сотні населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкі і нават вёскі. Рэалізуецца праект і на Пастаўшчыне. Ход гэтай работы абмеркавалі на мінулым тыдні на раённым міжведамасным савеце, які правёў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург.

На савет былі запрошаны прадстаўнікі амаль усіх сфер: медыкі, педагогі, праваахоўнікі, журналісты, работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, кіраўнікі шэрага прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый горада.

Як адзначыў Станіслаў Чымбург, у нашым раёне вельмі шмат робіцца ў плане паляпшэння і захавання здароўя насельніцтва. Азеляняюцца населеныя пункты, добраўпарадкоўваюцца месцы масавага адпачынку гараджан, ствараецца безбар’ернае асяроддзе, мадэрнізуюцца школьныя стадыёны і аснашчаюцца новым тэхналагічным абсталяваннем харчблокі ўстаноў адукацыі, праводзіцца вялікая колькасць спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў для людзей усіх узростаў і г.д. У той жа час, калі гаварыць пра ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, то дарослае насельніцтва не праяўляе вялікай актыўнасці. І тут многае залежыць ад кіраўніцтва арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў.

Увогуле, размова была прадметная. Галоўны санітарны ўрач раёна Святлана Рассеева пазнаёміла прысутных з Планам асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» ў Віцебскай вобласці на 2024 год, на падставе якога створаны раённы план. Яна спынілася на кожным пункце дакумента і намеціла вектар работы для прадстаўнікоў канкрэтных сфер дзейнасці. Разам з тым былі пастаўлены і агульныя для ўсіх задачы. Па-першае, на прадпрыемствах, у арганізацыях і ва ўстановах павінны быць стэнды па здаровым ла­дзе жыцця з адлюстраваннем таго, што робіцца ў гэтым плане ў канкрэтным калектыве, і лагатыпам «Паставы — здаровы горад». Па-другое, кіраўніцтву прадпрыемстваў і арганізацый неабходна ўнесці ў свае калектыўныя дагаворы (калі гэта не было зроблена раней) пункты аб матэрыяльным за­ахвочванні работнікаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у розных спартыўных мерапрыемствах, вядуць здаровы лад жыцця і ні разу на працягу года не былі на бальнічным. На выкананне пастаўленых задач дадзены месяц — усё павінна быць зроблена да 15 мая.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.