Представители власти и учащиеся школ поздравили малолетних узников с наступающим Днем Победы

Общество

Прадстаўнікі ўлады і навучэнцы школ павіншавалі малалетніх вязняў з надыходзячым Днём Перамогі. Падзякавалі ім за мужнасць, стойкасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю, дапамогу ў выхаванні падрастаючага пакалення.

У панядзелак старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларусі саюз жанчын” Наталля Седзюкевіч, дырэктар ТЦСАН Марыя Курто, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна, навучэнцы СШ №1 з прыемнай місіяй накіраваліся да старшыні савета раённай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму” Рыгора Леснікава і сакратара гэтай арганізацыі Зоі Бозрыкавай.

—У нашай краіне важнае месца адводзіцца падтрымцы тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны, не шкадуючы сябе, змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а таксама прайшоў праз пакуты канцлагераў, — гаварыў Юрый Кісялёў. — Гэта жывыя сведкі таго жудаснага часу. Час бяжыць імкліва. Усё далей ад нас падзеі той страшнай вайны. Адыходзяць з жыцця ветэраны і яе апошнія сведкі. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, такім людзям кожны год напярэдадні Дня Перамогі выплачваецца матэрыяльная дапамога. Сёння нам прыемна было наведаць Зою Паўлаўну Бозрыкаву і Рыгора Іванавіча Леснікава.

За плячыма кожнага з іх — па 85 гадоў жыцця. Гадоў цяжкіх і плённых. Нягледзячы на паважаны ўзрост, гэтыя людзі займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, заўсёды прысутнічаюць на розных раённых мерапрыемствах, дзеляцца сваімі ўспамінамі і вопытам з маладымі, робяць усё для таго, каб суровую праўду вайны данесці да сённяшняга пакалення. Былыя вязні падзякавалі прадстаўнікам раённай улады, грамадскіх арганізацый, навучэнцам за ўвагу, дзяржаве і Прэзідэнту — за дапамогу.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.