На 17 пазіцый больш
На 17 пазіцый павялічыўся спіс лекавых сродкаў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. Раней у пераліку было 37 пазіцый, зараз — 54. У абноўлены спіс увайшлі амаксіцылін, дыклафенак, кетаралак, мельдоній, фенібут і інш.
Павысяцца надбаўкі
У бягучым годзе ў тры этапы будуць павышацца зарплаты сярэдняга медперсаналу. Ужо з 1 сакавіка надбаўкі медработнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй складуць 10% ад акладу. З 1 верасня яны павялічацца яшчэ на 10%, а з 1 снежня — на 15% ад акладу. Такім чынам да канца года надбаўка складзе 35% ад акладу.
Камфортныя тарыфы
Беларусы, якія едуць у Расію, і расіяне ў Беларусі з 1 сакавіка карыстаюцца тарыфам, які ўключае ў сябе 150 хвілін выходных і ўваходных званкоў і да 5 гігабайт інтэрнэт-трафіку. Пра магчымасць падключэння тарыфу аператары будуць інфармаваць абанента пры перасячэнні Дзяржаўнай граніцы.
Як вядома, рэзалюцыя аб стварэнні камфортных тарыфаў для карыстання паслугамі сувязі і перадачы даных на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы (адмена роўмінгу) была прынята на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета ў Мінску ў снежні мінулага года.
А зараз – у ФСАН
У адпаведнасці з абноўленым заканадаўствам, з 1 сакавіка рамеснікі, уладальнікі аграсядзіб і самазанятыя, якія да гэтага плацілі адзіны падатак, абавязаныя ўносіць страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Узносы рамеснікаў і самазанятых будуць складаць 29% ад сумы ўказанага імі даходу, але не менш за мінімальную зарплату.
Ацэнка крэдытаздольнасці
З 1 сакавіка банкі, мікрафінансавыя і лізінгавыя арганізацыі будуць выкарыстоўваць аднолькавыя падыходы да плацежаздольнасці грамадзян пры афармленні крэдытаў. Фінансавыя арганізацыі будуць выкарыстоўваць паказчык пазыковай нагрузкі пры ацэнцы плацежаздольнасці грамадзян пры заключэнні з імі дагавораў лізінгу і мікразайму. Гэты паказчык, як і пры выдачы крэдытаў, не павінен перавышаць 40%. Пры ацэнцы крэдытаздольнасці будуць параўноўваць даход чалавека, які застаўся пасля выплаты ўсіх плацяжоў, з памерам пражытачнага мінімуму. Калі даход акажацца меншым за БПМ, гэта значыць, што фінансаванне даецца з перавышэннем паказчыка пазыковай нагрузкі. Кліенту павінны паведаміць пра такое перавышэнне.
Па матэрыялах СМІ

