Тут працуюць тры гурткі тэрапіі: музычнай — «Тры акорды», працоўнай — «Сувенір», кагнітыўнай — «Фітнес для розуму». Яшчэ адзін, чацвёрты, — «Рэабілітацыя на далоні» — для тых, хто па стане здароўя ці з-за аддаленасці пражывання не можа наведваць аддзяленне. Прыцягваюць да сябе клубы «Віртуальны турызм», «Актыўнае даўгалецце», «Кнігалюб», «Гаспадыня сядзібы». Рэалізуюцца сацыяльныя праекты «Крыніца здароўя», «Сярэбраны экспрэс», «Школа сучаснай бабулі».
— Наведвальнікі аддзялення не толькі змястоўна адпачываюць, але і актыўныя ў грамадскім жыцці, — расказвала яго загадчыца Таццяна Валуевіч. — Напрыклад, падчас падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта краіны ў нас сумесна з пагранічнікамі прайшла дыялогавая пляцоўка, а потым усе прынялі актыўны ўдзел у галасаванні. Разам адзначаем розныя святы. Выступаем з канцэртамі, ладзім выставы, праводзім конкурсы.
Адным словам, аддзяленне згуртавала ўсіх, каму ўзрост не перашкаджае імкнуцца да новых ведаў і цікавых заняткаў, і лынтупчане ахвотна яго наведваюць.
Фаіна Касаткіна
Фота даслала Таццяна Валуевіч


