Что писали журналисты газеты «ПК» о Великой Победе в 1955, 1965 и 1975 годах

История

Не толькі залечаны раны

— За 10 гадоў, якія мінулі з дня перамогі над гітлераўскай Германіяй, савецкі народ дабіўся вялікіх поспехаў на ўсіх участках камуністычнага будаўніцтва, — чытаю ў нумары пастаўскай раёнкі за 9 мая 1955 года. — У небывала кароткі час залечаны раны, нанесеныя вайной. І не толькі залечаны раны, але і значна пераўзыдзены даваенны ўзровень у прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Непазнавальна змянілася за гэты час і жыццё працоўных нашага раёна. За пасляваенныя гады ў раёне створаны 24 буйныя калектыўныя гаспадаркі, пабудавана машынна-трактарная станцыя, адноўлены і пушчаны ў эксплуатацыю ільнозавод, 2 цагельныя заводы, сокавы завод і рад іншых прадпрыемстваў. У бягучым годзе 10 калгасаў атрымалі мільённыя даходы.

Савецкі народ, які кроўна зацікаўлены ў захаванні міру, адстойвае гэту вялікую і высакародную справу, самаадданай працай умацоўвае магутнасць сваёй любімай Радзімы.

Англа-амерыканскія імперыялісты імкнуцца развязаць новую сусветную вайну. Але ім супрацьстаяць сілы дэмакратычнага лагера на чале з Савецкім Саюзам, усе міралюбівыя народы свету, поўныя рашучасці адстаяць і захаваць мір.

Что писали журналисты газеты "ПК" о Великой Победе в 1955, 1965 и 1975 годах

 Добрыя змены

— 20 гадоў — невялікі прамежак часу. А як змянілася аблічча вёсак нашага раёна, горада Пастаў за гэты перыяд, — расказвае ў нумары «Звязды» (так раней называлася раённая газета) за 9 мая 1965 года намеснік старшыні райвыканкама Ч. Панкевіч. — На Пастаўшчыну, як і ў іншыя куткі нашай Радзімы, прыйшла тэхніка. У калгасах і саўгасах раёна сёння працуюць 974 трактары. Калі ў 1960 годзе даходы калгасаў і саўгасаў нашага раёна складалі 6 868 тысяч рублёў, то ў 1964 годзе — 9 543 тысячы рублёў.

Мінулы год прынёс працаўнікам вёскі новыя дасягненні ў працы. У сярэднім па раёне было сабрана больш за 9 цэнтнераў збожжавых з гектара, каля 90 цэнтнераў бульбы.

Сябравалі беларускія і літоўскія ветэраны

— Мірнае неба, мірная праца, светлыя думкі аб будучым… Гэта вялікае шчасце. Ім мы абавязаны тым, хто змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны за свабоду і незалеж­насць нашай Радзімы. Ім не прыйшлося адпачываць пасля жорсткіх баёў. Яны прыйшлі на пярэдні край мірнага фронту працы.Рэдакцыі швянчонскай «Звязды» і аднайменнай пастаўскай раённай газеты напярэдадні 30-годдзя Перамогі правялі круглы стол з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны са Швянчонскага і нашага раёна. Месцам сустрэчы стаў калгас «Дружба» на Пастаўшчыне. І невыпадкова, бо дружба з даўняга часу звязвае беларусаў і літоўцаў, — піша раёнка за 26 красавіка 1975 года.

У круглым стале прымалі ўдзел загадчык агульнага аддзела Пастаўскага РК КПБ Д. Юрчанка, старшы прараб Пастаўскага гаспадарча-разліковага прарабскага ўчастка М. Камышаў, калгаснік калгаса «Дружба» В. Коласаў, будаўнік саўгаса «Адуцішкіс» Л. Раманоўскі, начальнік Швянчонскага камбіната камунальных прадпрыемстваў Л. Такмакоў, старшыня калгаса «Крэтуоніс» Швянчонскага раёна К. Міколес.

Былі б гэтыя людзі сёння жывыя, то жахнуліся б тым, як недальнабачнымі палітыкамі скажаецца гісторыя, рушацца сяброўскія сувязі беларусаў і літоўцаў.

 Падшыўкі газеты гартала Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.