Команда СШ №1 заняла 2-е место в областном этапе олимпиады «Первая помощь»

Образование

Сёлета ў Беларусі ўпершыню праводзілася міжведамасная рэспубліканская алімпіяда «Першая дапамога» сярод навучэнцаў 10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Удзел у ёй прыняла каманда СШ1 Пастаў у складзе Дар’і Буйчонак, Яўгеніі Несцяровіч, Эвеліны Ожаль і Дар’і Палонік, якая заняла 2-е месца ў абласным этапе спаборніцтва.

Мэтай алімпіяды было папулярызаваць навучанне навыкам аказання першай дапамогі пры станах, якія ўяўляюць пагрозу для здароўя і жыцця чалавека, выявіць і падтры­маць найбольш здольных, адораных навучэнцаў. Праходзіла яна з сакавіка па май у чатыры этапы. Першы, занальны, праводзіўся дыстанцыйна.

— Нам у школу даслалі тэставыя заданні, якія складаліся з 40 пытанняў па тэорыі аказання першай дапамогі пацярпелым, — расказвала выкладчык дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі СШ №1 Алена Курдо, якая рыхтавала нашу каманду да спаборніцтва. — На іх выкананне адводзілася 45 хвілін. Адказы на пытанні мы адправілі ў аддзел па адукацыі райвыканкама, а ён апрацаваў іх і накіраваў у галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Команда СШ №1 заняла 2-е место в областном этапе олимпиады «Первая помощь»

Другі этап алімпіяды быў вочным. Месцам яго правя­дзення стаў Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж. Там сабраліся 12 каманд з заходняга рэгіёна. Удзельнікам трэба было не толькі адказаць на пытанні тэарэтычнай часткі, але і прадэманстраваць свае ўменні аказання першай дапамогі пры раптоўным спыненні сэрца, крывацёку, траўмах канечнасцей і апёку (раненні) мяккіх тканак. З тэорыяй пастаўчанкі справіліся хутка. Не выклікала вялікіх складанасцей і работа на станцыях. Самай лёгкай для іх аказалася станцыя па імабілізацыі канечнасцей, а вось спыніць крывацёк атрымалася не адразу. Нягледзячы на гэта, наша каманда заняла 1-е месца і прайшла ў наступны, трэці, этап.

Ён праводзіўся на базе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дзе за права выхаду ў фінал змагаліся 11 каманд з Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Сапернікамі нашых дзяўчат былі школьнікі з абласнога цэнтра, Полацка і Оршы. Заданні — намнога больш складаныя, чым у папярэдніх этапах. У практычнай частцы з’явілася новая станцыя — «Эвакуацыя пацярпелага ў бяспечную зону». Журы ацэньвала не толькі тэхнічнае выкананне ўдзельнікамі заданняў, але і іх уменне працаваць у камандзе, правільны выбар лідара. Пастаўчанкі па ўсіх крытэрыях аказаліся на вышыні і прапусцілі наперад толькі равеснікаў з Віцебска.

— Удзел у алімпіядзе па медыцынскай падрыхтоўцы стаў выдатнай праверкай нашых ведаў і навыкаў, атрыманых дзякуючы Алене Уладзіміраўне Курдо, — дзяліліся сваімі ўражаннямі пасля завяршэння выступлення дзяўчаты. — Гэта быў незабыўны вопыт, які дазволіў паглядзець на сябе вачыма прафесіянала.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.