Что изменилось на ЦЭ: новые правила сдачи, документы и даже калькуляторы

Образование

Усяго праз два тыдні, 31 студзеня, каля 58,5 тысячы навучэнцаў 11-х класаў школ, гімназій і ліцэяў рэспублікі прымуць удзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене — поўнай «прагонцы» выніковых іспытаў, якія чакаюць іх пасля апошняга званка. З мэтай павышэння эфектыўнасці і празрыстасці правядзення экзаменацыйных працэдур, забеспячэння адзінага падыходу пры апрацоўцы персанальных даных удзельнікаў Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла важныя змяненні ў парадак правядзення РЦЭ і ЦЭ.

Цяпер пры запаўненні бланка адказаў грамадзяне Беларусі, якія маюць ідэнтыфікацыйны нумар, у адпаведным полі ўказваюць толькі сам нумар. Указанне серыі і нумара пашпарта ў гэтым выпадку не патрабуецца. Калі ж ва ўдзельніка экзамену ідэнтыфікацыйны нумар адсутнічае, ён запаўняе даныя дакумента, які засведчвае асобу (серыя і нумар).

Что изменилось на ЦЭ: новые правила сдачи, документы и даже калькуляторы

Таксама па новых правілах удзельнікам рэпетыцыйнага і цэнтралізаванага экзаменаў забаронена мець пры сабе і выносіць з аўдыторый або пункта правядзення экзамену запісы са зместам тэставых (экзаменацыйных) заданняў на папяровых, электронных і іншых носьбітах. Гэта фотаздымкі, аўдыя- і відэазапісы, раздрукоўкі, рукапісныя канспекты і да т.п.

Удакладнены і патрабаванні да калькулятараў. З гэтага года можна выкарыстоўваць толькі просты аднарадковы калькулятар, які дазваляе выконваць арыфметычныя дзеянні (складанне, адніманне, множанне, дзяленне), здабыванне квадратнага кораня, аперацыі з працэнтамі і зваротнай велічынёй, змену знака, аперацыі з адной ячэйкай памяці. Допуск калькулятараў да выкарыстання ажыццяўляюць члены арганізацыйнай камісіі пункта правядзення экзамену. У кожным пункце прадугледжаны падменны фонд сертыфікаваных электронных вылічальных устройстваў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.