Поставский РУПС занял 1-е место в республиканском соревновании за звание «Лучший РУПС»

Общество

7 мая сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі радыё, тэлебачання і сувязі. Па выніках работы за 2023 год Пастаўскаму рэгіянальнаму вузлу паштовай сувязі было прысуджана 2-е месца ў рэспубліканскім спаборніцтве за званне «Найлепшы РУПС». А ў мінулым годзе калектыў дабіўся яшчэ вышэйшых паказчыкаў і зараз трымае 1-е месца ў рэспубліцы.

Поставский РУПС занял 1-е место в республиканском соревновании за звание «Лучший РУПС»

— У нашым вузле сувязі, у склад якога ўваходзяць Пастаўскі, Браслаўскі і Докшыцкі раёны, працуе 268 чалавек, — расказвала яго начальнік Таццяна Гайлюн. — Перамога ў рэспубліканскім спаборніцтве — заслуга ўсіх. Зладжана дзейнічаюць 57 аб’ектаў паштовай сувязі: 10 гарадскіх аддзяленняў, 34 сельскія, 1 гарадскі і 4 сельскія ППС, 7 перасоўных, 3 пошты-маркеты — у Браславе, Варапаеве і Лынтупах. Работнікі вузла абслугоўваюць 1 173 населеныя пункты ў трох раёнах. З кожным годам усё больш развіваем лічбавую трансфармацыю паслуг. Укаранёны праект «Мабільны паштальён», арганізавана перасылка простых і заказных пісем у нацыянальнай паштовай электроннай сістэме, накіраванне паведамленняў праз месенджары, працуе сэрвіс «Электронная авансавая сістэма» як спосаб аплаты паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Карыстаецца попытам анлайн-афармленне паштовых адпраўленняў і іншае.

Але якія б найноўшыя лічбавыя тэхналогіі мы не ўкаранялі, вельмі многае залежыць ад старання і адказнасці людзей. Таму сёння шчыра дзякую за працу ўсім паштовым сувязістам, віншую з прафесійным святам і жадаю, каб агульнымі намаганнямі наш калектыў і ў далейшым заставаўся лідарам у рэспубліцы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.