1 июня — День мелиоратора. Эту профессию выбирают сильные физически и духом люди

Общество

У прафесіі меліяратара наўрад ці хто знойдзе рамантыку, але яна вельмі патрэбная.

— Гэту прафесію выбіраюць моцныя фізічна і духам людзі, — расказваў начальнік Пастаўскага ўчастка Шаркаўшчынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Алег Малахаў. — Узяць, напрыклад, нашага экскаватаршчыка Мікалая Міроненку. Мог бы ўжо і адпачываць, бо некалькі гадоў назад дасягнуў пенсійнага ўзросту. А ён і сёння паказвае прыклад іншым. На экскаватары працуе так, што залюбуешся. Не злічыць, колькі разоў атрымліваў розныя адзнакі за ўдарную працу. Вось і сёлета з нагоды прафесійнага свята ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

Касцяк калектыву (а ў ім усяго 20 чалавек) складаюць работнікі са стажам, некалькі з іх — пенсійнага ўзросту. Начальнік участка адзначаў старанне экскаватаршчыка Франца Федаровіча, трактарыста Міхаіла Саўчанкі, вадзіцеляў Мар’яна Кішко і Франца Смольскага, рабочых Антона Пяткевіча, Андрэя Плюты, Івана Мікулы. А вось Аляксей Семашкевіч прыйшоў на ўчастак не так даўно — чатыры гады назад — і адразу ж зарэкамендаваў сябе найлепшым чынам. Гэтаму механізатару падуладная любая тэхніка.

1 июня — День мелиоратора. Эту профессию выбирают сильные физически и духом люди

У той жа час некалькі выпускнікоў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа не прыжыліся ў калектыве. Яно і не дзіўна. Работа меліяратараў цяжкая. А маладыя людзі не жадаюць сябе напружваць, і ў той жа час яны хочуць мець усё і адразу.

У гэтыя дні пастаўскія меліяратары займаюцца рэканструкцыяй меліярацыйных аб’ектаў на землях СП «Дунілавічы-агра» і ААТ «Навасёлкі-Лучай», абкошваюць каналы. На асобных участках на тэрыторыях ААТ «Сцяг Перамогі-­агра», «Кураполле-агра», «Навасёлкі-Лучай» правялі першы этап работ па знішчэнні баршчэўніку Сасноўскага, неўзабаве распачнуць другі этап. Чакае іх і такая работа, як разбурэнне жалезабетонных канструкцый будынка былой фермы ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра» і яе закопванне.

— Работы шмат. Ёсць і тэхніка для яе выканання, якая сканцэнтравана ў асноўным у Шаркаўшчыне, — гаварыў Алег Малахаў. — У гэтым месяцы галаўное прадпрыемства атрымала новы магутны трактар «Амкадор», які зараз працуе на нашым участку. Не хапае іншага — кадраў. Хацелася б, каб рады меліяратараў папоўнілі людзі, якія не баяцца працы і адказна адносяцца да справы.

А сёння віншую з надыходзячым святам не толькі тых, хто зараз працуе ў гэтай галіне, але і ўсіх меліяратараў-ветэранаў.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.