Мастер Дома ремесел «Стары млын» Кристина Бресская вступила в Белорусский союз мастеров народного творчества

Важное Культура

Тыдзень назад Беларускі саюз майстроў народнай творчасці папоўніўся яшчэ адным прадстаўніком Пастаўскага раёна — у яго ўступіла майстар народных мастацкіх рамёстваў Дома рамёстваў «Стары млын» Крысціна Брэская. Цяпер у гэтым грамадскім аб’яднанні шэсць нашых землякоў: акрамя Крысціны, Таццяна Петух (напрамак — саломапляценне і выцінанка), Вольга Гукава (маляванка), Лілія Зарэцкая (вышыўка), Сяргей Шчэрба (кераміка) і Юрый Фурс (кавальства).

Каб стаць членам саюза, маладая майстрыха прадставіла свае работы (вышываныя рэчы і вязаныя кручком карункі — рэплікі на экспанаты музейнага фонду) і абараніла права далучыцца да кагорты славутых прадаўжальнікаў беларускіх традыцый на штогадовым рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет». Ён прайшоў 24 мая ў Мінску, на тэрыторыі Верхняга горада. Членства ў саюзе дасць ёй магчымасць у далейшым атрымаць не менш ганаровае званне народнага майстра.

Мастер Дома ремесел «Стары млын» Кристина Бресская вступила в Белорусский союз мастеров народного творчества

З народнай творчасцю Крысціна звязана ўсё жыццё. У школьныя гады захапілася вязаннем кручком, саломапляценнем і аплікацыяй з саломкі, наведвала аб’яднанні па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі і мастацкую школу. У выніку атрымала творчую прафесію: скончыла БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія рамёствы». З 2012 года працуе ў Пастаўскім Доме рамёстваў. Акрамя названых, валодае такімі напрамкамі, як абрэзкавае шыццё, ткацтва на дошчачках, бёрдах і бісерам, бісерапляценне. Стварыла калекцыю народных касцюмаў, з’яўляецца носьбітам нематэрыяльнай культурнай спадчыны па беларускіх практыках пляцення з саломкі.

Крысціна – удзельніца шматлікіх выстаў і конкурсаў народнай творчасці, у тым ліку ў рамках «Славянскага базару ў Віцебску».

І дзе б ні ўдзельнічала, заўсёды становіцца прызёрам. Зараз яе работы знаходзяцца на выставах абрэзкавага шыцця ў Полацку і ткацтва ў Пскове.

Алена Шапавалава
Фота даслала Крысціна Брэская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.