Механизаторы молочного завода Василий Чебуранов и Максим Одинец убирают озимый рапс в ОАО «Камайский-агро»

Сельское хозяйство

Механізатары малочнага завода Васілій Чабуранаў і Максім Адзінец на New Holland убіраюць азімы рапс у ААТ «Камайскі-агра».

Яго ўборку ў гаспадарцы пачалі ў нядзелю. Культура гэта высокарэнтабельная. Насенне —  каштоўная сыравіна для вытворчасці карыснага алею, макуха, што застаецца пасля перапрацоўкі, — пажыўная дабаўка ў рацыён жывёлы. Каб атрымаць насенне рапсу высокай якасці, яго неабходна ўбраць у аптымальныя тэрміны.

— Я хоць і не навічок на жніве, але асвоіць New Holland было няпроста, —  расказваў Максім. — Імкнуся ва ўсё ўнікаць сам, па любым пытанні магу звярнуцца да Васілія. Дзякуй, што вучыць, падказвае.

— Землякі сваіх не кідаюць! — жартуе Васілій. — У нас з табой курапольскія карані. У асваенні любога новага патрэбны час. Ты, Максім, хоць малады, але з бацькам з дзяцінства ў кабіне трактара. Ды і самастойна нямала працаваў на рознай тэхніцы.

Механизаторы молочного завода Василий Чебуранов и Максим Одинец убирают озимый рапс в ОАО «Камайский-агро»

Асабіста я Максіма Адзінца ведаю з той пары, калі ён, яго малодшы брат Валера і бацька Мікалай працавалі ў ААТ «Кураполле-агра». Былы старшыня гаспадаркі Васілій Касцень заўсёды гаварыў, што на Адзінцах трымаецца курапольскага зямля. Максім пазней паспрабаваў, як кажуць, рознага хлеба: пасля службы ў арміі падаўся ў дальнабойшчыкі, пакалясіў па Еўропе і зразумеў, што лепш за ўсё на радзіме. Уладкаваўся на малочны завод, дзе цяпер працуе і бацька. Мікалай Іванавіч убірае збажыну на курапольскіх землях. Валерый з сям’ёй жыве ў Навасёлках. Яго прозвішча неаднаразова гучала сярод перадавікоў ААТ «Навасёлкі-Лучай» падчас свята, якое нядаўна ла­дзілася ў аграгарадку. Падумалася: працавітыя людзі ўсюды сябе праявяць.

У ААТ «Камайскі-агра» вялікі аб’ём жніва: зерневыя і зернебабовыя займаюць найбольшую ў раёне плошчу – 4 100 гектараў. З іх на 670 гектарах быў пасеяны азімы ячмень, на 970 – рапс, амаль на 1 000 – азімая пшаніца, а яшчэ азімае жыта, азімае і яравое трыцікале

— Надвор’е сёлета, здаецца, як ніколі выпрабоўвае нас, — гаварылі механізатары. —  Сіноптыкі на кожны дзень прагназуюць зацяжныя дажджы. На шчасце, часам памыляюцца. Але дастаткова невялікай хмары, якая сыпане буйнымі кроплямі, — і работа на жніўным полі спыняецца. Прыходзіцца лавіць кожны промень сонца, і як толькі замочанае калоссе абвявае, мы зноў уключаемся ў работу. Камбайны буксуюць. З-за гэтага марнуецца такі дарагі час.



Аксана Касякова, галоўны аграном ААТ «Камайскі-агра»:

—На ячменных палетках рупяцца нашы камбайнеры бацька і сын Яркоўскія, Уладзімір Карыцька, Мікалай Махонь. Яны настроены на тое, каб вырашчаны ўраджай, захоўваючы тэхналогію, убраць у сціслыя тэрміны і без страт. Шчыра ўдзячныя кіраўніцтву малочнага завода, што заўсёды падстаўляе плячо. Мінімізаваць любую рызыку страты ўраджаю заклікаў на селектарнай нарадзе па правядзенні ўборачнай і Прэзідэнт Беларусі, які ўдзяляе павышаваную ўвагу аграрнаму сектару. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе задачы трэба вырашаць па-ваеннаму: дакладна, хутка, без бюракратызму. І тут неабходны адказнасць і аператыўнасць.



Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.