Сонечныя дні паспрыялі паспяванню льну, і механізатары пачалі яго церабленне. Пастаўскі льнозавод вырошчвае гэту культуру на плошчы 1 500 гектараў. Працэс нарыхтоўкі якаснага валакна доўгі і складаны. Пасля цераблення лён павінен некалькі тыдняў паляжаць пад жнівеньскімі росамі, ад якіх залежыць трываласць і мяккасць валакна. Затым ільняныя стужкі будуць абарочваць і толькі пасля збіраць прэс-падборшчыкамі.
На прадпрыемстве працуюць вопытныя і старанныя механізатары, які добра ведаюць тэхніку, якасна рыхтуюць глебу, сеюць даўгунец, уносяць удабрэнні і хімікаты, апрацоўваюць пасевы супраць шкоднікаў.
Анна Анішкевіч

