В этом году зерно нового урожая впервые принял новый зерносушильный комплекс молочного завода

Сельское хозяйство

Жніво — камандная работа: разам з камбайнерамі і вадзіцелямі, якія занятыя адвозкай збожжа, свой уклад у агульны каравай уносяць аператары зернесушыльных комплексаў. Сёлета зерне новага ўраджаю прыняў і новы зернесушыльны комплекс малочнага завода.

Не толькі убраць, але і захаваць

Абсталяванне вытворчасці барысаўскага завода «Металіст» набылі ў канцы 2022 года. Затым рабілі праект зернесушыльнага комплекса, аб’явілі тэндар на выкананне мантажных работ. На гэта спатрэбілася нямала часу. Летась забетанавалі пляцоўку і ўстанавілі ЗСК. Прывялі ў належны стан памяшканні, якія дасталіся прадпрыемству ад былога райаграсэрвіса, і прыстасавалі іх пад склады. Падабралі аператараў. Яны прайшлі адпаведнае навучанне.

В этом году зерно нового урожая впервые принял новый зерносушильный комплекс молочного завода

Сучасны зернесушыльны комплекс запусцілі адразу, як толькі камбайны ААТ «Сцяг Перамогі-­агра» выйшлі ў поле. Менавіта з гэтай гаспадаркі вадзіцелі малочнага завода Яўгеній Бяляўскі і Антон Антановіч на МАЗах дастаўляюць збожжа на ЗСК. Аператары Пётр Шыпко, Гена­дзій Плешавеня і Алег Ардынскі працуюць па зменах. Сёлета вільготнасць зерня вагаецца ад 18 да 30%, і каб давесці яго да патрэбнай кандыцыі, трэба затраціць нямала часу. У адну загрузку сушылкі ўваходзіць не больш за 60 тон. Час сушкі залежыць ад сорту і вільготнасці. За суткі прапускаецца ад 120 да 180 тон збожжа.

В этом году зерно нового урожая впервые принял новый зерносушильный комплекс молочного завода

Дапамагаюць студэнткі

Нягледзячы на тое, што ўсе працэсы на ЗСК камп’ютарызаваныя, ёсць патрэба і ў рабочых руках: дзесьці збожжа рассыплецца, і яго трэба падгарнуць і сабраць. Займаюцца гэтым студэнткі-старшакурсніцы Белдзяржуніверсітэта і Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Надзея Смільгінь і Даша Чаркес.

— Бацькі выхоўвалі нас не беларучкамі, — апавядалі дзяўчаты. — Мы не баімся ніякай працы. І ў мінулыя гады задумваліся над тым, каб на канікулах дзесьці папрацаваць і зарабіць грошы на кішэнныя расходы. Сёлета пашанцавала.

В этом году зерно нового урожая впервые принял новый зерносушильный комплекс молочного завода

У механізаваным атрадзе малочнага завода працуе бацька Надзеі — Алік Смільгінь. Ён і прапанаваў дзяўчатам з карысцю правесці летні час.

— Наш рабочы інвентар — мётлы, лапаты, тачка, — працягвалі Надзея і Даша. — Работа нескладаная. Сочым за тым, каб не марнавалася збожжа. Нездарма кажуць, што жменька да жменькі — і атрымаецца бохан.

Канстанцін Гайлеўскі, намеснік дырэктара Пастаўскага малочнага завода

Зернесушыльныя комплексы — не менш важны і адказны ўчастак работы, чым хлебнае поле. Тут ураджай праходзіць ачыстку, сушку, закладваецца на захоўванне. Ідэя набыць зернесушылку ў нас з дырэктарам Георгіем Касцянём зарадзілася яшчэ тры гады назад. У аграпрамысловае аб’яднанне, створанае на базе нашага завода, уваходзяць пяць гаспадарак. У дзвюх з іх — ААТ «Янавіца-агра» і «Сцяг Перамогі-агра» — сушылкі старыя. А вельмі важна не толькі ўбраць збожжа, але і высушыць і захаваць яго.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.